19 красавiка 2024, Пятніца, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі сок, які ўсяго за дзесяць дзён паляпшае працу сэрца і мозгу

6
Медыкі назвалі сок, які ўсяго за дзесяць дзён паляпшае працу сэрца і мозгу

Удзельнікі даследавання – пажылыя людзі.

Паводле словаў прафесаркі Эксэтэрскага ўніверсітэта Ані Ванхатала, даданне ў рацыён прадуктаў, багатых на карысныя неарганічныя нітраты, усяго за 10 дзён можа пазітыўна паўплываць на кагнітыўныя здольнасці і здароўе сэрца. У новым даследаванні такім прадуктам выступіў бурачны сок, піша «Вакол свету. Украіна».

Ягоныя карысныя нітраты пераўтворацца ў аксід азоту, у выніку чаго паляпшаецца мікрацыркуляцыя крыві, пашыраюцца судзіны і нармалізуецца артэрыяльны ціск.

Свае высновы прафесарка Ванхатала і ейныя калегі з Універсітэта Эксэтэра, Кардыфскага ўніверсітэта (Брытанія) і Універсітэта Ставангера (Нарвегія) пацвердзілі на прыкладзе 30 чалавек 70–80 гадоў.

Яны пілі бурачны сок, багаты на вітаміны і карысныя нітраты цягам 10 дзён. Пасля чаго навукоўцы канстатавалі паляпшэнне ключавых паказнікаў сардэчнай і разумовай дзейнасці.

Яшчэ адно ўдакладненне: у даследаванні выкарыстоўвалася сырая гародніна, а не пасля цеплавой апрацоўкі, як у баршчы з бураком.

Паводле словаў прафесаркі Ванхатала, удзельнікі былі актыўнымі пажылымі людзьмі. Аднак для больш дакладных высноваў неабходна правесці даследаванне і на іншых групах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках