18 красавiка 2024, Чацвер, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачалі знікаць вакцыны?

1
У Беларусі пачалі знікаць вакцыны?

Да прыкладу – ад поліяміеліту.

Канал «Белыя халаты» паведамляе, што ў Беларусі пачалі знікаць вакцыны. Напрыклад, у чацвёртай паліклініцы Менска ўжо месяц няма прышчэпак ад поліяміеліту:

«У паліклініцы паведамілі, што, напэўна, месяц вакцыны не будзе».

Чытачы Telegram-канала «Баста!» пацвярджаюць гэтую інфармацыю:

– З прышчэпкамі ад поліяміеліту, напэўна, заўсёды перабоі. Майму дзіцяці, калі была патрэбная, сказалі, вакцыны няма. Потым патэлефанавалі, сказалі, што ёсць. Прыходзьце. Але дзіця ў бабулі ў вёсцы на вакацыях было. Не пайшлі. Потым зноў не было. У выніку зрабілі месяц таму ў школе, патэлефанавалі і спыталі згоду толькі, і ўсё.

– Добрага дня! Наконт прышчэпак сітуацыя: няма прышчэпак ад гепатыту В. Гэтая прышчэпка робіцца ў тры заходы, я вось ужо 5-ы месяц чакаю, калі мне платна зробяць 3-ю, апошнюю ін'екцыю, але яе ўсё няма. Няма там таксама прышчэпак ад дызентэрыі і многіх іншых – засталася адна назва ў гэтага цэнтра. Ад кавіду ў нашых паліклініках прышчапляюць выключна кітайскімі прышчэпкамі, – пішуць чытачы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках