20 красавiка 2024, Субота, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кыргызстане прагаласавалі за змены ў Канстытуцыі

5
У Кыргызстане прагаласавалі за змены ў Канстытуцыі

У краіне пашыраюцца прэзідэнцкія паўнамоцтвы.

Рэферэндум пра ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю Кыргызстана прызнаны адбытым, паколькі яўка на галасаванні перавысіла 30%. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер, міністр эканомікі і фінансаў Улукбек Кармышакоў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «24».

«Можна сказаць, што рэферэндум адбыўся. Я веру, што ўжывання адміністрацыйнага рэсурсу не было», – сказаў Кармышакоў.

Ён дадаў, што галасаванне закончылася паўсюль, акрамя некаторых замежных участкаў. Паводле ягоных словаў, грубых парушэнняў не было. У асноўным яны тычыліся тэхнічных пытанняў.

Тэлерадыёканал КТРК са спасылкай на заяву кіраўніцы ЦВК Нуржан Шайльдабековай паведамляе, што паводле папярэдніх звестак за змяненне Асноўнага закону краіны прагаласавалі 80% удзельнікаў рэферэндуму, супраць – 16%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках