19 красавiка 2024, Пятніца, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чэмпіянаце Беларусі футбаліст БАТЭ забіў гол рукой, а суддзя яго залічыў

8
У чэмпіянаце Беларусі футбаліст БАТЭ забіў гол рукой, а суддзя яго залічыў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Канфуз дня.

У чацвёртым туры чэмпіянату Беларусі ў футболе матч «Менска» супраць БАТЭ атрымаўся з відавочным налётам скандалу праз судзейскую пастанову, піша tut.by.

Да 80-й хвіліны матчу барысаўчане «гарэлі» з лікам 0:2 «гараджанам». Здавалася, што каманда Віталя Жукоўскага пацерпіць паразу. Але «жоўта-сінія» атрымліваюць права на штрафны, Даніла Нячаеў навешвае ў брамавую, самотны Павел Рыбак набягае і адпраўляе мяч у сетку.

Але гульцы «Менска» пачынаюць адчайна паказваць, што футбаліст БАТЭ зрабіў гэта рукой. І, здаецца, што на паўторы з камеры з-за брамы так і ёсць.

Суддзя гол залічыў, а на першай дададзенай хвіліне БАТЭ зарабіў пенальці, які рэалізаваў Максім Скавыш.

Барысаўчане вязуць з Менска адзін бал.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках