29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Лізаветы II расказаў, як яна перажывае адыход з жыцця прынца Піліпа

Сын Лізаветы II расказаў, як яна перажывае адыход з жыцця прынца Піліпа
ФОТА: GETTY IMAGES

Прынц Эндру заявіў, што смерць ягонага бацькі, прынца Піліпа, была «страшнай стратай».

Брытанская каралева Лізавета II апісала, што смерць яе мужа герцага Эдынбургскага «пакінула вялізную пустэчу ў яе жыцці».

Пра гэта расказаў яе сын Эндру, герцаг Ёркскі, паведамляе BBC.

Выступаючы на невялікай службе ў каралеўскай капліцы Усіх Святых у Віндзары ў нядзелю, 11 красавіка, прынц Эндру заявіў, што смерць ягонага бацькі, прынца Піліпа, была «страшнай стратай».

«Я вельмі спачуваю сваёй маці, якая адчувае гэта, бадай, больш, чым хто-небудзь іншы», – дадаў герцаг.

Ён сказаў, што любіць свайго бацьку, які «заўсёды быў тым, да каго можна было прыйсці».

Апісваючы рэзананс, які выклікала смерць прынца Піліпа сярод грамадскасці, прынц Эндру дадаў: «Мы страцілі дзядулю нацыі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках