19 красавiка 2024, Пятніца, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі імунолаг пра COVID-19 у Кіеве: Усе палаты занятыя дзецьмі

Украінскі імунолаг пра COVID-19 у Кіеве: Усе палаты занятыя дзецьмі
ФОТА: ТАСС

Сітуацыя сапраўды цяжкая.

У Кіеве ў шпіталях для пацыентаў з COVID-19 шмат дзяцей. Пра гэта чалец украінскай нацыянальнай тэхнічнай групы экспертаў у пытаннях імунапрафілактыкі Фёдар Лапій паведаміў тэлеканалу "Цяперашні час" у інтэрв'ю, якое апублікаванае 11 красавіка.

"У Кіеве, на жаль, сапраўды больш чым на 100% занятыя ложкі ў дарослых стацыянарах. Я цяпер больш займаюся пытаннямі вакцынацыі, але перыядычна прыязджаю на працу, вось быў на працы, праходзіў па калідорах, бачыў, што практычна ўсе палаты, боксы занятыя дзецьмі, незразумела, што з бацькамі", – сказаў ён.

Паводле словаў імунолага, ягоныя калегі кажуць: "За два тыдні маем такую колькасць дзяцей, як за апошнія паўгода".

"То-бок гэта адчувальна, таму што калі хварэюць дзеці, значыць, дарослыя хварэюць яшчэ больш", – падкрэсліў Лапій.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках