25 красавiка 2024, Чацвер, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пецярбургу цалкам згарэла Неўская мануфактура

14
У Пецярбургу цалкам згарэла Неўская мануфактура
ФОТА: REUTERS

Загінуў пажарны.

У Санкт-Пецярбургу цалкам згарэў будынак Неўскай мануфактуры на Кастрычніцкай набярэжнай. Пажар пачаўся ў панядзелак у раёне 12-й гадзіны дня, яму прысвоілі пяты – найвышэйшы – узровень складанасці. А восьмай гадзіне вечару агонь так і не змаглі патушыць, агенцтва "Інтэрфакс" паведамляе, што ён перакінуўся на суседні будынак, у якім знаходзіцца хостэл. Ягоных пастаяльцаў эвакуявалі.

Ліквідацыяй пажару займаюцца больш за 220 ратавальнікаў. Адзін з іх загінуў, паводле папярэдніх звестак – пры абрушэнні даху, яшчэ двое шпіталізаваныя. СМІ паведамляюць пра другога загінулага пажарнага, але афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджаная. Агульная плошча пажару складае больш за 10 тысячаў квадратных метраў.

Следчы камітэт Санкт-Пецярбурга ўжо распачаў крымінальныя справы аб халатнасці і прычыненні смерці праз неасцярожнасць. Праверку здарэння праводзіць і пракуратура.

Будынак Неўскай мануфактуры быў пабудаваны ў сярэдзіне 18-га стагоддзя. Да рэвалюцыі 1917-га года ў ім знаходзілася "таварыства ваўняных вырабаў" ангельскага купца Джэймса Нортана. У савецкі час пасля нацыяналізацыі фабрыка атрымала назву "Камбінат тонкіх і тэхнічных тканінаў імя Тэльмана", а пасля распаду СССР і акцыянавання – ААТ "Неўская мануфактура". У апошнія гады памяшканні фабрыкі здаваліся пад офісы і склады. У адным з іх, паводле папярэдніх звестак, і пачаўся пажар.

СМІ паведамляюць, што наглядныя органы неаднаразова фіксавалі парушэнні супрацьпажарнай бяспекі ў арандаваных памяшканнях Неўскай мануфактуры, але яны не былі ліквідаваныя. Адзначаецца таксама, што згарэлы будынак быў прызнаны ўладамі Пецярбурга аб'ектам гістарычнай спадчыны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках