25 красавiка 2024, Чацвер, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цугцванг

9
Цугцванг
ФОТА: onliner

Палітычнае айкідо працягвае працаваць.

«Прарыў» замежнапалітычнай блакады дзед пачне з Баку. Гэта першы візіт аграфюрэра за 8 месяцаў пасля паразы на выбарах, калі не лічыць два беспаспяховыя ваяжы ў Сочы. Ну, і не забудзем зневажальныя прыёмы паслоў і дэлегацый расейскіх губернатараў з сумнеўным мінулым, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Паглядзім, чым скончыцца двухдзённы ваяж. Дэлегацыя без празмернасцяў. Аб тэмах для гутарак мы пісалі раней. Галоўныя - Пекін і грошы, усё астатняе, пра што піша масандра ў сваім тэлеграмчыку, для адводу вачэй.

Значыць, не ўсё так добра, з пункту гледжання перспектыў. Спроба давесці сваю легітымнасць лепшая, чым з рахункамі, але таксама так сабе. Можа, на прыкладзе стасункаў Баку - Анкара, дзеду растлумачаць, што хаўрусніцтва - гэта не пустыя словы.

Зрэшты, з Баку на працягу ўсіх папярэдніх гадоў было больш бізнэсу, чым слоў. Неяк Аліеў-малодшы выратаваў дзеда, калі было цяжка з грашыма ў Менску і чарговая напружанасць з Масквой - пазычыў ненадоўга 200 млн даляраў. З тых часоў сітуацыя істотна змянілася. Як палітычная (Анкара і Баку альянсам увайшлі ў вялікую рэгіянальную палітыку), так і эканамічная (даходы ў Баку ўжо не тыя, што раней). Ці можна ўвайсці ў адну раку двойчы? Наўрад ці. Застаецца гадаць: навошта дзед Баку ў якасці госця? І што скажа на антырасейскі візіт Масква?

Ну а ў Беларусі самы лепшы спосаб даказаць легітымнасць - гэта рэпрэсіі. Забарона на трансляцыю «Еўраньюс» у Беларусі - першы сур'ёзны ход у здушэнні замежных медый. Пра падрыхтаваную атаку на незалежныя СМІ мы пісалі раней.

З аднаго боку, гэта дробная помста Еўрапейскаму вяшчальнаму звязу за сітуацыю з «Еўравізіяй» (ЕВС на пачатку 90-х засноўваў канал). З іншага, гэта канстатацыя факту, што на інфармацыйным полі параза з трэскам (мы ўжо не раз казалі, што гэта адна з галоўных прычын пратэстаў у 2020 годзе). Мы наўмысна не гаворым аб інфармацыйнай вайне, бо баявыя дзеянні вядуцца толькі з аднаго боку. Хунта б'е па плошчах і знішчае сваіх жа прыхільнікаў.

Але такі адкрыты гвалт са СМІ, якія фінансуе ЕЗ, - чарговая эскалацыя. Чарговым разам паўторым, што ім не трэба перашкаджаць, яны самі ўсё зробяць. Асабліва цяпер, у сітуацыі цугцванг. А наш шлях - палітычнае айкідо.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках