20 красавiка 2024, Субота, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасцейскай вобласці жанчына больш за сто разоў падманвала даверлівых людзей

4
У Берасцейскай вобласці жанчына больш за сто разоў падманвала даверлівых людзей

Спадарыня ўгаворвала людзей купляць для яе дарагія рэчы ў крэдыт.

У Берасцейскай вобласці ўправа Следчага камітэта расследуе справу аб махлярстве, у якім больш за сотню эпізодаў. Фігурантка справы - 47-гадовая жанчына, якая нідзе не працуе. Яна ўмудрылася падмануць сто з лішкам чалавек.

- З студзеня 2019 года да снежня 2020 года шукала знаёмых і малазабяспечаных грамадзян, якім прапаноўвала за ўзнагароджанне набыць для яе ў салонах сотавай сувязі і іншых гандлёвых аб'ектах дарагое абсталяванне з растэрміноўкай плацяжу альбо ў крэдыт, - распавёў афіцыйны прадстаўнік УСК Берасцейскай вобласці Зміцер Іванюк.

Куплялі людзі для махляркі мабільныя тэлефоны, разумныя гадзіннікі, гульнявыя прыстаўкі, тэлевізары, пралку. Зразумела, яна клятвенна абяцала, што выплачваць крэдыты будзе сама. І зразумела, нават не збіралася гэтага рабіць. Усе набытыя рэчы яна прадавала, грошы выдаткоўвала на сваё меркаванне. Следства выявіла больш за сто эпізодаў. Банкі, у якіх афармляліся крэдыты, панеслі шкоду больш як на 500 тысяч рублёў.

Раней жанчыну два разы судзілі за крадзяжы, цяпер яе дзеянні расцэньваюцца як махлярства ў асабліва вялікай суме.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках