25 красавiка 2024, Чацвер, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загульба

5
Загульба
фота: jetphotos.net

Сустрэнуць добра, але грошай не дадуць.

Візіт Лукашэнкі ў Азербайджан планаваўся даўно. Але вось шэраг абставін могуць зрабіць гэты візіт не надта ўдалым. Азербайджан усё мацней уваходзіць у сферу ўплыву і інтарэсаў Турцыі. А 12 красавіка Расея надумала паказаць Турцыі дзе ракі зімуюць: прыпыніла авіязлучэнне з Турцыяй, не надта хаваючы, што прычына - не толькі каранавірус, піша тэлеграм-канал «Люстэрка ўлады».

Ужо занадта непрыстойна добра (з пункту гледжання афіцыйнай Масквы) пагаварылі Зяленскі з Эрдаганам! І таксама 12 красавіка Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў на адкрыцці парка трафеяў карабахскага сутыкнення запатрабаваў ад Ерэвана растлумачыць, адкуль у армянскіх войскаў і апалчэння падчас канфлікту з'явіліся ракеты «Іскандэр-М»? Зразумела, што пытанне гэтае напраўду да Масквы.

А Беларусь - даўні пастаўшчык зброі Азербайджану. І не супраць нарасціць пастаўкі. Чым збянтэжылі ўвосень пасла Раўкова.

Як бы там ні было, на перамовах у Загульбе (так называецца афіцыйная рэзідэнцыя Аліева) Лукашэнка папросіць выправіць гандлёвае сальда і, амаль дакладна, папросіць грошай. І не атрымае іх, бо фінансавае становішча Азербайджана пасля спаду нафтавых коштаў год таму стала так сабе. І хоць Аліеў і павіншаваў Лукашэнку ўжо 10 жніўня 2020 года, перабольшваць значэнне гэтага факту не варта. Так... і новых мэмаў чакаем!

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках