25 красавiка 2024, Чацвер, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Каспараў: Трэба высылаць сем'і пуцінскага атачэння з краін Захаду

12
Гары Каспараў: Трэба высылаць сем'і пуцінскага атачэння з краін Захаду
ГАРЫ КАСПАРАЎ
ФОТА: ANADOLU AGENCY/GETTY IMAGES

Магчымасцяў тут - гаць гаці.

Нармальнай і адэкватнай рэакцыяй на пяскоўскую заяву была б высылка ягонай дачкі з Францыі. Проста ўзяць і выправадзіць яе назад у Расею. У большасці гэтых крыкуноў сем'і на Захадзе, і такія дзеянні іх бы відавочна ацверазілі. Што, калі проста пачаць адбіраць у іх магчымасць прыязджаць у цывілізаваны свет? Што калі пачаць адбіраць гэтую магчымасць, што вельмі важна, у іх сем'яў? Я думаю, што агрэсіўнасці адразу паменее, піша ў «Фэйсбуку» расейскі апазіцыянер Гары Каспараў.

Не сумняваюся ў тым, што як толькі гэта пачне адбывацца, яны стануць задумвацца. Што гэта не нейкая карта з краінамі, геапалітыка, а іх канкрэтныя інтарэсы.

Магчымасцяў тут гаць гаці, але мы зноў падыходзім да таго, што «інтэлігент у акулярах» павінен праявіць волю. У Еўропе пакуль гэта незаўважна, у Англіі сітуацыя, з адчуванняў, мяняецца. Невыпадкова Расея названая на сённяшні дзень галоўнай геапалітычнай пагрозай у Вялікабрытаніі. Што да Амерыкі, то ў прэзідэнта Байдэна проста не будзе выбару. У выпадку пачатку вайсковай эскалацыі ва Украіне, ён будзе вымушаны жорстка адказваць Пуціну. У сітуацыі рэальнага ціску, у сітуацыі, калі інтарэсы пуцінскага атачэння будуць закранутыя, усе гэтыя людзі могуць пачаць сябе паводзіць па-рознаму.

Самому Пуціну ўжо ўсё адно, паколькі ён жыве ў іншым вымярэнні. Але ягонае атачэнне жыве на Зямлі, і калі па яго прыйдуць, хай нават у такой апасродкаванай форме, як для пачатку высылка іх сем'яў з камфортных умоў заходніх краін, дзе яны пражываюць, мы паглядзім на іх рэакцыю.

Тут вельмі паказальны нядаўні выпадак з Познэрам - як ён заверашчаў, калі яго папрасілі з Грузіі? А калі перацяць дарогу не толькі ў Грузію, а ў многія іншыя краіны? Гэта цана, якую яны павінны плаціць. За 20 гадоў кіравання Пуціна ніякай рэальнай цаны пуцінскае атачэнне, тыя, хто з'яўляюцца выканаўцамі ўсёй гэтай агрэсіўнай палітыкі, яшчэ ні разу не заплацілі.

Толькі не трэба казаць, што такія захады не будуць эфектыўна працаваць. Проста ніхто яшчэ не спрабаваў іх выкарыстоўваць па-сапраўднаму. Я прапаную паспрабаваць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках