24 красавiка 2024, Серада, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр знакаміты «пясняр» Леанід Барткевіч

6
Памёр знакаміты «пясняр» Леанід Барткевіч
ЛЕАНІД БАРТКЕВІЧ

Выканаўцу знакамітых песень «Белавежская пушча», «Вераніка» і «Купалінка» быў 71 год.

Cтала вядома пра смерць Леаніда Барткевіча. Беларускі артыст з легендарных «Песняроў» памёр на 72-м годзе жыцця. Менш чым праз паўтара месяца, 25 траўня, у яго павінен быў быць дзень нараджэння, піша kp.by.

Пра смерць знакамітага «песняра» паведаміла спявачка Ірына Відава. Артыстка напісала, што не стала Леаніда Барткевіча ў аўторак, 13 красавіка.

Леанід Барткевіч нарадзіўся 25 мая 1949 года ў Менску. Музыкай пачаў захапляцца яшчэ ў дзяцінстве: быў салістам у хоры хлопчыкаў Палаца піянераў, граў на гітары і скончыў музычную школу ў класе трубы. Падчас вучобы ў архітэктурным тэхнікуме з'яўляўся салістам мясцовага аркестра, а пасля - вакалістам ансамбля "Залатыя яблыкі".

У 1970 годзе Уладзімір Мулявін паклікаў спевака выступаць у свой ансамбль "Песняры". Леанід Барткевіч стаў голасам папулярнага гурта. У ягоным выкананні слухачы запомнілі такія гіты, як «Александрына», «Алеся», «Бярозавы сок», «Белавежская пушча», «Вераніка», «Купалінка»і многія іншыя.

З 1971 года пачаліся першыя замежныя паездкі ансамбля. «Песняры» выступілі на Міжнародным фестывалі песні ў Сопаце (Польшча), у 1973 годзе ансамбль перамог на Усесаюзным конкурсе савецкай песні, які праходзіў у Менску. А ў 1976 годзе з вялікім поспехам прайшлі гастролі «Песняроў» у ЗША. Менавіта «Песняры» былі першым у СССР вакальна-інструментальным ансамблем, які гастраляваў у ЗША. Яны сталі першымі ўладальнікамі «Залатога дыска» СССР.

У 1980 годзе Барткевіч паступіў у Расейскі інстытут тэатральнага мастацтва (ДІТМ) на курс легендарнага эстраднага рэжысёра, прафесара Якіма Шараева. У тым жа годзе з-за немагчымасці сумяшчаць гастролі і вучобу Леанід пакінуў ансамбль «Песняры».

З 1983 года з'яўляўся салістам Беларускай тэлевізіі і радыё. У 1989 годзе з жонкай, алімпійскай чэмпіёнкай у спартыўнай гімнастыцы, Вольгай Корбут і сынам Рычардам пераехаў у ЗША, дзе пражыў каля блізу гадоў.

Пасля вяртання ў Беларусь Леанід працаваў у ансамблі «Песняры» да самай смерці Уладзіміра Мулявіна. У 2003 годзе Барткевіч з некалькімі ўдзельнікамі ансамбля «Песняры» стварыў свой калектыў з такой жа назвай, які праіснаваў да 2008 года.

У 2009 годзе музыкі Анатоль Кашапараў, Алег Молчан і Леанід Барткевіч аб'ядналіся ў ансамбль «Песняры», кіраўніком якога быў Барткевіч.

Леанід Барткевіч з'яўляецца заслужаным артыстам Беларусі (1979), лаўрэатам I прэміі Усесаюзнага конкурсу савецкай песні (1973), а таксама лаўрэатам міжнародных фестываляў і конкурсаў.

Артыст выпусціў аўтабіяграфічную кнігу «Песняры» і «Вольга», у якой падзяліўся з чытачамі сваім творчым і асабістым жыццём, распавёў пра ўнікальнасць ансамбля "Песняры". Асобны раздзел прысвяціў свайму сябру і настаўніку Уладзіміру Мулявіну. На аснове дыпломнага праекта Барткевіча быў пабудаваны менскі кінатэатр «Кастрычнік».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках