28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аліеў ткнуў Маскву ракетай

12
Аліеў ткнуў Маскву ракетай
ІЛЬХАМ АЛІЕЎ

Прэзідэнт Азербайджана адправіць у РФ довады выяўлення ў Карабаху «Іскандэраў».

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў распавёў, што абмяркоўваў з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным выяўленыя ў Нагорным Карабаху ракеты не экспартнага варыянту ад ракетнага комплексу «Іскандэр-М». Іх размова адбылася 1 красавіка, у прэс-рэлізе Крамля ракеты не згадваліся. Аліеў сцвярджае, што гэтыя ракеты выкарыстоўваліся Арменіяй супраць азербайджанскіх вайскоўцаў, паведамляе ghall.com.ua.

Афіцыйна паведамлялася, што Арменія атрымала экспартны варыянт ракет да «Іскандэра-М» - «Іскандэр-Э». Далёкасць палёту «Іскандэр-М» - да 500 км, а ў «Іскандэр-Э» - 280 км. Экспарт ракет з далёкасцю паражэння, большай за 300 км, забаронены міжнароднымі дамовамі. Азербайджан заявіў, што знойдзеныя абломкі належаць не экспартнай ракеце «Іскандэр-М».

Прэзідэнт Азербайджана заявіў, што Баку адправіў Маскве ліст з довадамі аб знойдзеных ракетах, але адказу пакуль не атрымаў. Пра гэта Ільхам Аліеў паведаміў на канферэнцыі «Новы погляд на Паўднёвы Каўказ: постканфліктнае развіццё і супрацоўніцтва».

«1 красавіка ў мяне адбылася тэлефонная размова з маім расейскім калегам Уладзімірам Пуціным. Звычайна, як вы ведаеце, змест тэлефонных гутарак узгадняецца паміж двума бакамі, даецца супольная, узгодненая інфармацыя. Але я нічога не ўтойваю ад азербайджанскага народа і мяркую, што азербайджанскі народ павінен ведаць пра ўсё. Мы абмеркавалі гэтае пытанне (з Уладзімірам Пуціным). На маё ўказанне, міністэрства абароны Азербайджана паслала афіцыйны ліст з фотаздымкамі, довадамі. Але пакуль мы не атрымалі ніякага адказу», - распавёў Аліеў на прэс-канферэнцыі.

Ён таксама ўважае за дзіўныя заявы Арменіі аб знойдзеных ракетах. Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян раней наўпрост не казаў пра выкарыстанне «Іскандэраў» вайскоўцамі. «То яны кажуць пра ракеты, якія не выбухнулі, то кажуць, што гэта сакрэт. Значыць, усё ж былі выкарыстаныя. Мы чакаем афіцыйнага адказу ад Ерэвана. Я вам скажу больш, у нас ёсць дастаткова інфармацыі, але мы чакаем афіцыйных тлумачэнняў», - растлумачыў Ільхам Аліеў.

Да гэтага ў Міністэрстве абароны Расеі заяўлялі, што падчас ваеннага канфлікту ў Нагорным Карабаху «Іскандэры» не ўжываліся, а ўвесь боезапас ракет знаходзіцца на вайсковых складах Арменіі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках