24 красавiка 2024, Серада, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герасіменя прадала на eBay залаты медаль чэмпіянату свету

5
Герасіменя прадала на eBay залаты медаль чэмпіянату свету
АЛЯКСАНДРА ГЕРАСІМЕНЯ

Грошы пойдуць на падтрымку свабодных спартоўцаў.

Прызёрка Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету і Еўропы ў плаванні і кіраўніца Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя прадала на інтэрнэт-аўкцыёне eBay залаты медаль чэмпіянату свету 2012 года ў Турцыі. У фінальным заплыве на 50 метраў вольным стылем Аляксандра перамагла з вынікам 23,64 секунды, устанавіўшы тады новы нацыянальны рэкорд, піша tut.by.

Стартавая цана лота была 3000 даляраў, аднак за час таргоў кошт падняўся да 16 100.

Падчас выстаўлення медаля на продаж спартоўка тлумачыла, што хоча падтрымаць гэтым аўкцыёнам усіх беларусаў і зарадзіць іх упэўненасцю ў абсалютнай перамозе. Яна падзялілася гісторыяй атрымання ў 2012 годзе медаля.

«Пасля двух срэбраных медалёў на Алімпійскіх гульнях мяне поўніла злосць, бо я ведала, што здольная на большае. Матывацыя да перамогі на чэмпіянаце свету была неймавернай. Я прыляцела ў Турцыю з 200% упэўненасцю ў сваёй перамозе, бо была ў выдатнай фізічнай форме. Перад заплывам я не адчувала ні страху, ні хвалявання, я проста жартавала і ўсміхалася, а праз хвіліну пабіла свой асабісты рэкорд, падолела сваіх канкурэнтаў і атрымала мянушку «Ракета».

Чорная стужка, прымацаваная да медаля, як мне здаецца, сімвалізуе ўсіх ахвяраў і палітычных зняволеных у Беларусі», - распавяла Аляксандра Герасіменя.

Сродкі ад продажу лота яна плануе пералічыць у Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках