24 красавiка 2024, Серада, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі прадукцыю фірмы Nivea

28
У Беларусі забаранілі прадукцыю фірмы Nivea

Маразм мацнее.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі забараніла ўвоз і продаж асобнай прадукцыі Nivea.

Як паведамляе прэс-служба міністэрства, асобныя прадукты парфумерна-касметычнага гандлёвага знака Nivea часова забароненыя да ўвозу і продажу ў Беларусі.

Адпаведную пастанову падпісаў намеснік міністра аховы здароўя - галоўны санітарны лекар краіны Аляксандр Тарасенка.

"Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы выявілі шэраг парушэнняў, якія тычацца, у тым ліку, продажу такой прадукцыі без дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку, невыканання яе тэрміна прыдатнасці і адсутнасці з боку суб'ектаў гаспадарання вытворчага кантролю ў дачыненні да рэалізаванай парфумерна-касметычнай прадукцыі", - гаворыцца ў паведамленні.

"У асобных найменнях парфумерна-касметычнай прадукцыі гандлёвага знака "Nivea" ўстаноўленае неадпаведнасць патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза "Аб бяспецы парфумерна-касметычнай прадукцыі" ў частцы маркіроўкі", - сказана ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

Напрыклад, сцвярджаецца, што маркіроўка на некаторых таварах не змяшчае інфармацыі аб найменні і месцы знаходжання арганiзацыi, куды спажыўцы могуць накіраваць прэтэнзіі. У некаторых выпадках назва прадукцыі не адпавядае яе складу.

На думку Міністэрства аховы здароўя, усе гэтыя моманты не дазваляюць забяспечыць гарантыі правоў спажыўцоў і атрымаць праўдзівую інфармацыю аб тавары.

Нагадаем, кіраўніцтва Nivea нароўні з іншымі асноўнымі спонсарамі ЧС у хакеі заявіла, што адмовіцца ад спонсарства, калі ЧС пройдзе ў Беларусі. Неўзабаве пасля гэтага была прынятая пастанова аб пераносе ЧС -2021 з Менска.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках