29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кліенты «Белінвестбанка» паведамляюць пра праблемы з карткамі

6
Кліенты «Белінвестбанка» паведамляюць пра праблемы з карткамі

Іх не прымаюць у краме, нельга зняць гатоўку і зрабіць перавод.

Кліенты Белінвестбанка сутыкнуліся з праблемамі пры аплаце тавараў і паслуг банкаўскімі карткамі гэтага банка. Цяжкасці таксама ўзнікаюць пры зняцці гатоўкі ў банкаматах, а таксама з грашовымі пераводамі.

«У Віцебску да аплаты не прымаюцца банкаўскія карткі Белінвестбанка, забарона на аперацыі па карце – піша прылада, – паведаміў чытач tut.by. – У кол-цэнтры папрасілі не праводзіць ніякія плацяжы ні ў крамах, ні ў банкаматах і нават не спрабаваць сістэму "Аплаці". Зняць гатоўку можна толькі ў банку. Праўда, без камісіі».

«Працую ў гандлёвай сетцы, цяпер пры разліку праз тэрмінал Белінвестбанка з карты кліента здымаюць грошы, але аплата не праходзіць», – расказаў яшчэ адзін кліент банка.

«У кол-цэнтры банка просяць нават не здымаць гатоўку ў банкаматах, тлумачачы гэта тым, што можа прайсці спісанне сродкаў, а гатоўку банкамат не выдасць мне», – кажа трэці чытач.

Пры гэтым у некаторых кліентаў усё ж такі спісаліся памылкова сродкі. «Банкаматы не працуюць, у мяне спісаліся з карткі грошы. У банку разводзяць рукамі – тэхнічныя праблемы, кажуць пісаць заяву. Калі вернуць – не ведаюць. А гэта былі апошнія грошы», – паведаміў кліент банка.

У банку паведамляюць, што «назіраюцца частковыя перабоі з правядзеннем аперацый праз плацежныя карткі ў арганізацыях гандлю і сэрвісу, банкаматах, а таксама пры ажыццяўленні грашовых пераводаў».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках