Да +17°С чакаецца на паўднёвым усходзе Беларусі ў сераду
- 13.04.2021, 19:18
- 1,488
Будзе пераважаць воблачнае надвор'е.
Да 17 градусаў цяпла чакаецца на паўднёвым усходзе Беларусі 14 красавіка, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Часам будуць ісці дажджы, у начныя і ранішнія гадзіны па заходніх раёнах магчымы мокры снег. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 4–9 м/с, па Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2–8 градусаў вышэй за нуль, днём – ад плюс 4 на захадзе да 17 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе.