29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыярх Кірыл прышчапіўся ад каранавірусу

7
Патрыярх Кірыл прышчапіўся ад каранавірусу

Патрыярх зрабіў двухкампанентную прышчэпку ад COVID-19.

Патрыярх Кірыл зрабіў двухкампанентную прышчэпку ад COVID-19, паведаміў кіраўнік сінадальнага аддзела РПЦ ва ўзаемаадносінах са СМІ Уладзімір Легойда. Паводле ягоных словаў, кіраўнік царквы прайшоў вакцынацыю яшчэ ў мінулым месяцы, паведамляе mk.ru.

"Так, свяцейшы патрыярх вакцынаваны, – заявіў Легойда. – Яшчэ ў сакавіку, да 20-га".

Заява прагучала ў адказ на пытанне, ці азначае вочны фармат удзелу патрыярха ў адкрытым Сінодзе РПЦ тое, што Кірыл засцярог сваё здароўе з дапамогай прышчэпкі. На ўдакладняльнае пытанне, які менавіта прэпарат быў ужыты, Легойда паведаміў, што кіраўнік РПЦ прышчапіўся "адной з трох айчынных" вакцынаў. Ён дадаў, што пасля вакцынацыі патрыярх "адчувае сябе вельмі добра".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках