25 красавiка 2024, Чацвер, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МЗС РФ агучылі план дзеянняў пры адключэнні краіны ад SWIFT

13
У МЗС РФ агучылі план дзеянняў пры адключэнні краіны ад SWIFT

Масква сур'ёзна ўстурбаваная магчымасцю такога развіцця падзей.

Намеснік кіраўніка МЗС РФ Аляксандр Панкін агучыў план дзеянняў, у выпадку калі Расея будзе адключаная ад аплатнай сістэмы SWIFT, паведамляе lenta.ru.

Паводле ягоных слоў, у гэтай сітуацыі Масква будзе выкарыстоўваць іншыя магчымасці. Пры гэтым Панкін пазначыў, што Расея пакуль не мае намеру адмаўляцца ад SWIFT.

Намеснік міністра падкрэсліў, пытанне аб магчымых партнёрах на выпадак распрацоўкі альтэрнатывы SWIFT пакуль не абмяркоўваецца.

Раней Панкін дапускаў з'яўленне ў Расеі альтэрнатывы аплатнай сістэме SWIFT. Паводле ягоных слоў, з'яўленне такой сістэмы стане не толькі рэакцыяй на сучасную геапалітычную абстаноўку, але і адказам на неабходнасць мадэрнізаваць метады аплаты з улікам дасягненняў у лічбавай сферы. Кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў у сваю чаргу адзначаў, што Масква бачыць патрэбу пераходзіць да нацыянальных або альтэрнатыўных даляру валют у разліках з іншымі дзяржавамі і актыўна займаецца адмовай ад кантраляваных Захадам аплатных сістэм.

SWIFT - міжнародная сістэма перадачы інфармацыі і здзяйснення плацяжоў паміж банкамі. Да яе падлучаныя звыш 11 тысяч буйных арганізацый у 200 краінах. Расея з'яўляецца адным з самых актыўных удзельнікаў сістэмы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках