29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сапраўдныя героі і беларуская вендэта

19
Сапраўдныя героі і беларуская вендэта
ФОТА: REUTERS

Час нам усім разам адправіць Луку на сметнік гісторыі!

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў ліст свайго падпісчыка:

- «Надакучыў нам гэты Лукашэнка!», «Даняў!», «Калгаснік цягне краіну ў бездань» - я часта чую такія выказванні. У аўтобусе, ад знаёмых, ад бабуль якія сядзяць на лавачцы ля пад'езда. Так думае прагрэсіўная моладзь нашай краіны, так думаюць старыя, якія выжываюць за жабрацкую пенсію, так думаюць настаўнікі і працоўныя, інтэлігенцыя, і Васіль або Фёдар, які п'е чарку, і закусвае скваркай. Так думаюць большасць беларусаў.

Дык чаму ж калгаснай дыктатуры атрымоўваецца вось ужо 26 гадоў сядзець на шыі ў народа?

Лукашэнка скраў твой голас, скраў выбары. Як пакласці гэтаму канец?

Адзіным дзейсным спосабам у беларускіх рэаліях супрацьстаяць лукашэнкаўскаму свавольству - гэта вуліца. Толькі вулічныя маршы, мітынгі, пікеты - здольныя аб'яднаць людзей у адно цэлае. Так-так, цяпер не жнівень 2020 ды і мабілізавацца ў шматтысячныя вулічныя акцыі мы пакуль не можам. Але ж ёсць і процьма іншых сродкаў барацьбы! Мора чатаў. Давайце прадаўжаць выходзіць на раёнах. Давайце прадаўжаць распаўсюджваць нашу сімволіку. Давайце байкатаваць лукашэнкаўскі бізнэс. Давайце патрабаваць санкцый ад Захаду. Сродкаў барацьбы процьма!

Праблема беларусаў у тым, што ў іх няма асаблівага жадання па-сапраўднаму змагацца за свабоду. Усе прывыклі ў коле сяброў або дома ля тэлевізара і кампутара чытаць-глядзець навіны, бачыць там вусатага дзядзьку i казаць сабе пад нос: як жа даняла гэтая вусатая морда!

Але вусатая морда надакучацьме ўсімі надалей, калі так будзе рабіць кожны.

Я часта расчароўваюся ў сваіх знаёмых. Вось памятаю быў выпадак на пратэстах супраць інтэграцыі, і адзін мой прыяцель нечакана сказаў: краіну прадаюць! Вось цяпер я пайду на плошчу! Але пазней высветлілася, што ён падышоў на месца і імкліва рэціраваўся. На маё пытанне - чаму? Ён адказаў: што там было мала людзей, што толку.

Такое я часта чуў ад людзей. Але ж калі кожны будзе чакаць кожнага, тады нічога ніколі не зменіцца. Навучыцеся гаварыць за сябе! Нават калі большая частка маўчыць, і на вуліцу выходзяць лічаныя адзінкі ўдзельнікаў, вы падаеце прыклад усім астатнім. І паступова ўсё ваша асяроддзе зробіць таксама, як вы!

Памятаеце, як мы прыходзілі да рэзідэнцыі таракана віншаваць яго з днём нараджэння? Тады ён рэальна баяўся, тады блакавалі інтэрнэт.

Сёння ўся краіна знаходзіцца ў вялікай турме. Людзі рэгулярна зазнаюць рэпрэсіі, ціск, пагрозы. Людзей саджаюць у турмы паводле ілжывых абвінавачванняў.

Безумоўна, ёсць варыянт, што ў адзін цудоўны дзень вам давядзецца сутыкнуцца з нашай «доблеснай» міліцыяй. Вас могуць аштрафаваць і пасадзіць у турму. Могуць пачацца праблемы на працы ці вучобе. Але з іншага боку - вы павінны зразумець, што гэта дробязь, у параўнанні з тым, што творыць Лукашэнкі і ягоная банда.

Дзясяткі тысяч людзей сутыкнуліся з самавольствам уладаў і іх беспакаранасцю.

І прадаўжаюць сутыкацца з гэтым па сённяшні дзень, з вашай маўклівай згоды. Твая хата з краю? Гэта ўжо не спрацуе. Крайняя хата гарыць першай.

Памятаеце фільм «V значыць вендэта»? Адзін з маіх улюбёных.

Там ёсць добрая цытата галоўнае героя Вендэты - які абвясціў вайну тырану: «Народ не павінен баяцца ўлады, улада - павінна баяцца народа!». Толькі перамогшы ў сабе страх - мы зможам перамагчы дыктатуру!

Уявіце сабе, калі рэжым Лукашэнкі падзе, вы будзеце адчуваць настальгію і выхваляцца сябрам, што калісьці актыўна пратэставалі, і вас за гэта нават арыштавалі. Вы будзеце героем, і сапраўдным беларускім Вендэтай, дзякуючы якому рэжым вусатага тырана абрынуўся.

Таму нельга апускаць рукі! Час нам усім разам адправіць луку на сметнік гісторыі! Як было ў канцы фільма «V значыць Вендэта» - ён гэта я, ён гэта вы, ён гэта мы ўсе! І толькі ад нас залежыць будучыня нашай краіны!

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках