29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія фармацэўты: Краіна рызыкуе застацца без лекаў

3
Расейскія фармацэўты: Краіна рызыкуе застацца без лекаў
ФОТА: ВІТАЛЬ ЦІМКІЎ/РІА НОВОСТИ

Усяму віной - новыя правілы дзяржзакупаў.

Новыя правілы дзяржзакупаў лекаў, якія прасоўвае Мінпрамторг і якія лабіюе вузкае кола блізкіх дзяржаве вытворцаў, ствараюць пагрозу дэфіцыту прэпаратаў, некаторыя тыпы якіх могуць проста знікнуць з паліц аптэк.

Пра гэта, як паведамляе РБК, гаворыцца ў лісце на імя прэм'ера Міхаіла Мішусціна, які накіравалі фармацэўтычныя асацыяцыі, што аб'ядноўваюць найбуйнейшых замежных і расейскіх вытворцаў і прадстаўнікоў аптэчных сетак.

Фармацэўтычныя асацыяцыі, якія аб'ядноўваюць больш за 60 кампаній, уключаючы сусветных грандаў, такіх як Pfizer, Abbott, AstraZeneca, Johnson&Johnson, Bayer, Servier, Merck і Novartis, а таксама аптэчныя сеткі, у тым ліку «Рыгла» і «Нэафарм», просяць Мішусціна адхіліць ініцыятыву Мінпромторга, якая ў прафесійнай супольнасці атрымала назву «другі лішні».

Гаворка ідзе пра тое, каб у прыярытэтным парадку набываць для дзяржаўных лякарняў лекі ў вытворцаў, якія маюць у Расеі поўны цыкл вытворчасці і не імпартуюць сыравіну.

Дэ-факта паўтараючы паўночнакарэйскую «мадэль чучхе», якая патрабуе поўнага самазабеспячэння, ва ўрадзе разлічваюць дамагчыся лекавай бяспекі і пакончыць з сітуацыяй, калі амаль 40% стратэгічных лекаў вырабляецца з імпартных субстанцый.

З 2015 года ў Расеі дзейнічае пастанова Кабміна, паводле якой замежныя кампаніі выключаюцца з дзяржзакупаў лекаў, калі ёсць заяўкі на пастаўку ад як мінімум двух вытворцаў з ЕАЭС. У прафесійным асяроддзі гэтае правіла атрымала назву «трэці лішні».

З 2018 года дзейнічае таксама загад Мінфіна, які ўстанаўлівае цэнавыя прэферэнцыі ў суме 25% пры закупах лекаў, калі сінтэз малекулы дзейнага рэчыва ажыццяўляецца на тэрыторыі дзяржаў-членаў ЕАЭС.

Але гэтых захадаў недастаткова, мяркуюць чыноўнікі, якія падрыхтоўваюць чарговае закручванне гаек.

Узмацненне жорсткасці нормаў да прынцыпу «другой лішні», калі дастаткова аднаго айчыннага вытворцы, каб лякарні набылі лекі ў яго, можа дэстабілізаваць рынак і справакаваць дэфіцыт лекаў праз абмежаванне канкурэнцыі, гаворыцца ў лісце Мішусціну.

«Краіна рызыкуе наогул застацца без пэўных лекаў, калі вытворца поўнага цыклу не зможа задаволіць патрэбнасць у маштабе ўсёй сістэмы аховы здароўя», - б'юць трывогу аўтары звароту.

Увядзенне новых абмежавальных захадаў паводле прынцыпу «свой-чужы» пры дзяржзакупах прэпаратаў можа пагражаць стварэннем карупцыйных ланцужкоў са «сваіх упаўнаважаных» вытворцаў, дыстрыб'ютараў, аптэк, папярэджваюць яны.

Такія вытворцы змогуць дыктаваць свае цэны і ўмовы перш за ўсё на сацыяльна значныя прэпараты з пераліку жыццёва неабходных і найважнейшых (ЖНВЛП), якія закупляюцца рэгіёнамі, асцерагаюцца прадстаўнікі асацыяцый.

Фармацэўтаў падтрымлівае Усерасейскі саюз пацыентаў (УСП). Адсеў прэпаратаў пры дзяржзакупах адаб'ецца на хворых, абмяжоўваючы для іх выбар, наракае сустаршыня СП Юрый Жулеў.

«Дзейнае правіла «трэці лішні» ўжо адсеяла цэлы шэраг лекаў. У выпадку з'яўлення непажаданых рэакцый на закуплены прэпарат пацыентам даводзіцца даводзіць сваё права на іншы. У яго закупе часта адмаўляюць», - тлумачыць ён.

Ліст ужо паступіў у Мінпромторг. Там заявілі, што правіла «другі лішні» неабходнае для «тэхналагічных і эканамічных пераваг для далейшага развіцця лакальнай вытворчасці поўнага цыклу прэпаратаў, у тым ліку фармсубстанцый» для лекавага забеспячэння грамадзян.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках