19 красавiка 2024, Пятніца, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі экспэрт пра забарону рэйсаў з РФ у Турцыю: All-inclusive шкодна для печані

6
Украінскі экспэрт пра забарону рэйсаў з РФ у Турцыю: All-inclusive шкодна для печані

Вось што значыць творчы падыход да бамбёжкі Варонежа.

Эрдаган і Зяленскі пра нешта пагаварылі, а 500 тысяч расейцаў не паедуць у Турцыю, хоць ужо купілі білеты, піша ўкраінскі інвестыцыйны банкір Сяргей Фурса ў «Фэйсбуку». Вось што значыць творчы падыход да бамбёжкі Варонежа. Дробязь, а прыемна.

Вось ён, сапраўдны клопат дзяржавы пра сваіх грамадзян. Вось ён, прывілей жыць у «расейскім свеце». Але хіба простаму расейскаму чалавеку, якому хоць камяні з неба, шкада гэтых мізэрных грошай на туры дзеля імперскай велічы? Дробязі. Сапраўдны расеец павінен быць шчаслівы, што дзяржава і вялікі Пуцін даюць яму шанец папакутаваць за веліч Расеі. А пакуты павінны быць сапраўднымі.

Планаваў крыкнуць «Тагіл» дзесьці ў Белеку, заплаціў ужо за гатэль у Анталіі - і пакутуй цяпер. Аплаквай тур. Ды і для здароўя карысна. All-inclusive шкодны для печані. Усе пралічыў вялікі Пуцін, які клапоціцца пра кожнага малога расейца. І за гэта шануюць і любяць яго простыя расейцы. І гатовыя зразумець, калі Пуцін гатовы атруціць таго, хто не шануе. І гатовыя дараваць, калі фатальная дубінка апусціцца на тваю галаву. Б'е - значыць, любіць. Усё дзеля велічы.

Ды і няма чаго там у Турцыі рабіць. Ізноў жа. Лепш у траўні паехаць на бульбу. Тым больш, ці мала, раптам дзеля велічы Расеі Пуцін перакрые пастаўку бананаў. Хто іх ведае, што там у Эквадоры можа здарыцца. Раптам яны прададуцца МВФ і амерыканскай ваеншчыне, тым больш, там на выбарах перамог тыповы імперыяліст і сарасёнак. Бульбачка ж свая, з лецішча, ніколі не перашкодзіць. Яе ніякі Сорас не забярэ. Ды і праца фізічная. Дазваляе быць у лепшай форме, калі дзеля велічы радзімы прыйдзецца ісці паміраць, ці то пад Дамаск, ці то пад Станіцу Луганскую. Ці мала што радзіма загадае. Ці мала, што прыдумае для шчасця простага расейца вялікі стырнавы «расейскага свету».

Хоць колькасць рэйсаў Менск - Стамбул павінна вырасці. Але гэта ўсё здраднікі радзімы будуць. Іх па вяртанні з Турцыі трэба ў працоўныя лагеры адпраўляць. Каб яны нанова навучыліся радзіму любіць і веліч адчуваць. Ды і ці мала, што там можа з імі здарыцца, у ісламскай краіне? Праваслаўная вера патрабуе абароны і падтрымкі.

А туры ў Турцыю для ўкраінцаў павінны патаннець. Дробязь, а прыемна. Дзякуй Пуціну за гэта. Ён, вядома, тое яшчэ х...йло, але затое агітатар за Украіну ў NATO. Ужо ўсіх, каго мог і не мог, сагітаваў. Зяленскага ператварыў у галоўнага прыхільніка NATO ва Украіне і Украіны ў NATO. Хто мог яшчэ такое ўявіць пару гадоў таму? Ніхто. Дробязь, а прыемна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках