23 красавiка 2024, aўторак, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя ўхваліла вакцыну «Спадарожнік» беларускай вытворчасці

29
Міністэрства аховы здароўя ўхваліла вакцыну «Спадарожнік» беларускай вытворчасці

Разліў вакцыны праводзіўся на РУП «Белмедпрэпараты».

Вакцына Спадарожнік V (Гам Ковіда Вак), разліў якой праводзіўся на РУП «Белмедпрэпараты», ухваленая Міністэрствам аховы здароўя. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўстановы.

– Пастанова прынятая паводле вынікаў усебаковай экспертнай ацэнкі матэрыялаў рэгістрацыйнага дасье, праведзенай спецыялістамі УП ЦЭДАЗ, РНПЦ мікрабіялогіі і эпідэміялогіі, – гаворыцца ў паведамленні.

Кантроль якасці ажыццяўляўся расейскім цэнтрам імя Гамалеі супольна з РУП «Белмедпрэпараты».

Плануецца, што аб'ём вакцыны, выпусканай на беларускім прадпрыемстве, складзе да 500 тысячаў дозаў штомесяц.

Нагадаем, на пляцоўках прадпрыемства «Белмедпрэпараты» паводле перададзенай расійскай кампаніяй АТ «Генериум» тэхналогіі, праводзіцца для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі COVID-19 разліў вакцыны, распрацаванай расейскім Нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя ганаровага акадэміка Н.Ф.Гамалеі – Гам-Ковід-Вак («Спадарожнік V»).

Раней вакцына Спадарожнік V, вырабленая на гэтай расейскай пляцоўцы, ужо была зарэгістраваная ў Беларусі і цягам некалькіх месяцаў выкарыстоўваецца для вакцынацыі медыцынскіх супрацоўнікаў.

ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ
Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках