24 красавiка 2024, Серада, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пашынян пазначыў тэрмін сыходу ў адстаўку з пасады прэм'ер-міністра Арменіі

3
Пашынян пазначыў тэрмін сыходу ў адстаўку з пасады прэм'ер-міністра Арменіі

Пра гэта прэм'ер Арменіі заявіў у рамках «урадавай гадзіны» ў парламенце.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян сыдзе ў адстаўку ў канцы красавіка. Пра гэта ён заявіў у рамках «урадавай гадзіны» ў парламенце, паведамляе Aysor.am.

«На сёмы дзень адбудуцца выбары новага прэм'ер-міністра. Фракцыя “Мой крок” вылучыць маю кандыдатуру на пасаду прэм'ер-міністра, іншыя фракцыі не вылучаць кандыдата. Фракцыя “Мой крок” не абярэ мяне прэм'ер-міністрам», – заявіў ён.

Другі раз фракцыя зноў вылучыць ягоную кандыдатуру і зноў не абярэ. Паводле ягоных словаў, пасля гэтага парламент будзе ўважацца распушчаным. Потым будуць прызначаныя выбары на 20 чэрвеня 2021 года.

Пра тое, што Пашынян падасць у адстаўку ў перыяд з 20 красавіка да 5 траўня, у канцы сакавіка паведаміў кіраўнік ягонага апарату Арсен Тарасян. Паводле ягоных словаў, гэта неабходна, каб аслабіць палітычную напружанасць і вярнуць краіну ў рэчышча стабільнага развіцця.

Сам Пашынян 28 сакавіка паведаміў, што падасць у адстаўку, «не каб сысці, а каб адбыліся пазачарговыя парламенцкія выбары». У гэты перыяд ён прадоўжыць выконваць абавязкі прэм'ера. Пашынян паабяцаў служыць краіне яшчэ лепш, калі яго падтрымаюць выбарнікі. У адваротным выпадку ён перадасць уладу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках