23 красавiка 2024, aўторак, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спектакль паводле кнігі Алексіевіч знік з рэпертуару Тэатра беларускай драматургіі

3
Спектакль паводле кнігі Алексіевіч знік з рэпертуару Тэатра беларускай драматургіі
ФОТА: RTBD.BY

«Чарнобыльскую малітву» скасавалі без тлумачэння прычынаў.

На 26 красавіка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі быў запланаваны паказ спектакля «Чарнобыльская малітва». Яго скасавалі без тлумачэння прычынаў, паведамляе tut.by.

Хутчэй за ўсё, пастаноўку знялі з рэпертуару. На сайце тэатра старонка, прысвечаная гэтаму спектаклю, выдаленая.

Як расказаў нам чытач, ён планаваў схадзіць з дзяўчынай на «Чарнобыльскую малiтву» і загадзя набыў квіткі. Учора, 13 красавіка, ён атрымаў ліст ад білетнага аператара, што спектакль заменены на іншы.

Чытач патэлефанаваў у РТБД, дзе паведамілі, што «Чарнобыльскую малiтву» замянілі на іншы спектакль (26 красавіка будзе паказаны спектакль «Кар'ера доктара Раўса»). Прычыну называць не сталі. Але ўдакладнілі, што «ў рэпертуары [гэты спектакль] пакуль больш не плануецца, таму іншую дату назваць не могуць».

Мяркуючы з усяго, пастаноўку сапраўды знялі з рэпертуару. Старонка пра гэты спектакль выдаленая з сайта тэатра. Згадкі пра «Чарнобыльскую малітву» зніклі з рэпертуару на сайце РТБД.

Спектакль пастаўлены паводле твора нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Нагадаем, што пісьменніца вымушаная была з'ехаць з Беларусі.

Прэм'ера пастаноўкі адбылася ў 2002 годзе. Гэта беларуска-французскі праект. Над ім працавалі беларускі рэжысёр Валерый Анісенка, які ўзначальваў РТБД у нулявыя гады, і француз Бруна Бусаголь.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках