19 красавiка 2024, Пятніца, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple даследуе магчымасць дыягностыкі каранавірусу і грыпу з дапамогай разумных гадзіннікаў

Apple даследуе магчымасць дыягностыкі каранавірусу і грыпу з дапамогай разумных гадзіннікаў

Даследаванне кампаніі зойме «да шасці месяцаў».

Кампанія Apple супольна з навукоўцамі з Універсітэта штата Вашынгтон вывучае магчымасць дыягностыкі заражэння новым каранавірусам або грыпам з дапамогай разумных гадзіннікаў. Для гэтага медыкі прымаюць добраахвотнікаў з тых, хто жыве ў раёне Сіэтла і карыстаецца iPhone 6s ці больш новым смартфонам кампаніі, паведамляе «Новы час».

Даследаванне засяроджана на пэўным раёне Сіэтла, паколькі ў ім жывуць людзі, якія «могуць мець больш высокую, чым звычайна, рызыку рэспіраторных захворванняў праз часты кантакт з іншымі людзьмі падчас працы або iншай дзейнасці, стан здароўя або іншыя чыннікі».

У Apple чакаюць, што гэтае даследаванне зойме «да шасці месяцаў». Падчас яго правядзення ўдзельнікі павінны будуць перыядычна запаўняць спецыяльны апытальнік. Калі ўдзельнікі захварэюць падчас правядзення даследавання, ім адправяць адмысловы набор для хатняга дыягнаставання COVID-19 і іншых рэспіраторных захворванняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках