23 красавiка 2024, aўторак, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым «падгарае»

10
Рэжым «падгарае»
ФОТА: REUTERS

Таму - ні кроку назад.

У дзеда рэальна «падгарае». Захапіць у закладнікі грамадзяніна ЗША і зладзіць чарговыя дзясяткі ператрусаў па ўсёй краіне - гэта яшчэ адзін жэст адчаю і спроба падвысіць стаўкі да практычна немагчымага ўзроўню, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

І пацвярджэнне таго, што нічога ў скарбонцы не засталося. Толькі тэрор, толькі закладнікі, толькі пагрозы знішчыць усё жывое ў краіне ў абмен на падаўжэнне рэжыму сініх пальцаў, якія ўжо счарнелі.

Наперадзе маячаць санкцыі, «патэнцыйна непазбежныя». І трэба нешта рабіць. Тэрмінова. Бо санкцыі ж не за жахі, якія чынілі, а за тое, што пра гэтыя жахі стала вядома. Цыган біў сына, не за тое, што краў, а за тое, што трапіўся. Такая вось перакручаная логіка.

Што можа прапанаваць рэжым, каб змякчыць сітуацыю? Дзейнічаючы ў сваёй логіцы - вельмі няшмат.

Стаць крыху менш бандытамі, чым ёсць напраўду. Аслабіць на час хватку, каб чорныя пальцы трохі пасінелі, а то хутка адваляцца ж.

Напраўду гэта танны гопніцкі падман. З разраду стандартных паводзін хатняга гвалтаўніка або аб’юзэра, які хоча «перагарнуць старонку». Які кажа яшчэ пакуль не былой жанчыне: падфарбуй сінякі танальнікам, не скардзіся суседзям, а я цябе і дзяцей тыдзень, можа, біць не буду.

Калі гэта ўсё сігналы, якія здольныя вынесці ў навакольны свет рэжым і яго брахлівы МЗС, то нельга на гэта весціся.

Толькі безумоўнае вызваленне з поўнай рэабілітацыяй усіх неабгрунтавана затрыманых. Толькі прыцягненне да адказнасці ўсіх вінаватых у злачынствах супраць беларускага народа.

Некалькі папярэдніх раўндаў перамоў з рэжымам праходзілі менавіта ў стылі гандлю на Камароўцы і прывялі усіх назад у 1941-1944 гады. З тэрарыстамі і фашыстамі перамоў не вядуць. А сваю сутнасць рэжым паказвае кожны дзень, кіруючыся прынцыпам: адзін дзень - адно новае прабітае дно. Калі пашанцуе - то і два. Вось ужо і ручныя «палітолагі» паводле матываў крадзяжу Фядуты пагражаюць тым, хто знаходзіцца ў Расеі. Усё, як у Трэцім Райху. Гэта г..но мае ўласцівасць расцякацца па найбліжэйшых тэрыторыях.

Таму - ні кроку назад.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках