20 красавiка 2024, Субота, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня Еўракамісіі: 27 мільёнаў еўрапейцаў цалкам вакцынаваныя

5
Старшыня Еўракамісіі: 27 мільёнаў еўрапейцаў цалкам вакцынаваныя

Яны атрымалі дзве дозы.

Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен паведаміла, што жыхарам ЕЗ уведзена 100 мільёнаў доз вакцын. 27 мільёнаў еўрапейцаў цяпер цалкам вакцынаваныя, атрымаўшы дзве дозы, паведамляе "Польскае радыё".

Кансорцыум BioNTech/Pfizer паскарае дастаўку вакцын супраць каранавіруса SARS-CoV-2, які выклікае хваробу COVID-19. Урсула фон дэр Ляен ўдакладніла: «Такім чынам, колькасць доз вакцыны BioNTech/Pfizer, пастаўленая ў другім квартале, складзе 250 мільёнаў. Дадатковыя дозы будуць размеркаваныя прапарцыянальна колькасці насельніцтва сярод усіх дзяржаў ЕЗ. Я думаю, што гэта будзе значнай падтрымкай нашай стратэгіі вакцынацыі».

Еўрапейская камісія пачала перамовы з кансорцыумам BioNTech/Pfizer пра пастаўку вакцыны на 2022 і 2023 гады.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках