28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бутан за тыдзень прышчапіў супраць COVID-19 амаль усё дарослае насельніцтва

11
Бутан за тыдзень прышчапіў супраць COVID-19 амаль усё дарослае насельніцтва

Як яму гэта ўдалося?

Каралеўства Бутан за тыдзень стала адной з краін свету з найбольшымі паказчыкамі вакцынацыі насельніцтва супраць каранавіруса. Там ужо прышчапілі больш за 85% дарослага насельніцтва. У гэтай краіне дапамаглі жорсткія карантынныя захады, прадуманы план вакцынацыі, а яшчэ ㅡ пажаданне ад будысцкіх манахаў.

Пра гэта піша hromadske.ua са спасылкай на The Economist.

Бутан атрымаў першыя партыі вакцыны супраць каранавіруса ад суседняй Індыі яшчэ ў студзені, але не стаў адразу ж рабіць прышчэпкі людзям. Першых паставак не ставала на ўсё насельніцтва, таму Бутан пастанавіў не выбіраць, якіх грамадзян вакцынаваць першымі, а пачакаў, пакуль Індыя паставіць дадатковыя дозы прэпарата.

Зрабіўшы прышчэпку супраць каранавіруса амаль усяму даросламу насельніцтву Бутану ўсяго за тыдзень, улада пазбегла доўгай вакцынацыйнай кампаніі і ператварыла яе ў агульнадзяржаўную падзею.

Усяго за тыдзень удалося прышчапіць 85% дарослага насельніцтва з блізу 800 тысяч чалавек, якія пражываюць у Бутане. Акрамя Бутану, такія высокія паказчыкі вакцынацыі толькі ў Ізраілі, дзе прышчэпкі пачалі рабіць у снежні 2020 года, і на Сейшэльскіх выспах.

Па параду аб прышчэпках ㅡ да манахаў

Як адзначае выданне, на фармаванне такога плану вакцынацыі ў Бутане часткова паўплывалі будысцкія манахі. Пасля таго як краіна атрымала першыя дозы вакцыны, улада звярнулася да іх па параду, як лепш зрабціь. Манахі параілі пачакаць два месяцы і ўвесці першую дозу жанчыне, якая нарадзілася ў год Малпы. Так, першай у Бутане прышчэпку супраць каранавіруса атрымала Ніндэ Дэмі.

Паколькі краіна пачакала, пакуль паступіць дастаткова вакцын для масавай вакцынацыі, гэта дапамагло стварыць шчыльны графік і хутка прышчапіць большую частку насельніцтва.

Аднак не варта думаць, што толькі сказанае на дарогу слова манахаў адыграла сваю ролю. Лідары Бутану паставіліся максімальна сур'ёзна да барацьбы з эпідэміяй: ўвялі жорсткія карантынныя абмежаванні, стварылі адмысловы атрад «Вартавыя свету», якія дапамаглі стварыць і ўкамплектаваць больш за 1 200 станцый вакцынацыі па ўсёй краіне.

У сакавіку сам кароль Бутану на працягу тыдня прабыў на абавязковай самаізаляцыі пасля тура па паўднёвых правінцыях, а прэм'ер-міністр прабыў на карантыне 21 дзень пасля афіцыйнай паездкі ў Бангладэш.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках