28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску развітваюцца са знакамітым «песняром» Леанідам Барткевічам

12
У Менску развітваюцца са знакамітым «песняром» Леанідам Барткевічам
ЛЕАНІД БАРТКЕВІЧ

Цырымонія развітання праходзіць у Белдзяржфілармоніі.

У Менску развітваюцца з заслужаным артыстам Беларусі, раней салістам гурта «Песняры» Леанідам Барткевічам. Як паведамляе tut.by, цырымонія развітання праходзіць у Белдзяржфілармоніі.

У зала Белдзяржфілармоніі а 10 гадзіне загучала вядомая «Калыханка» «Песняроў», але гучыць яна не для гледачоў, а як знак развітання з Леанідам Барткевічам.

На развітанне прыйшлі родныя, сябры і калегі вядомага «песняра», а таксама яго прыхільнікі.

Адным з першых прыйшоў развітацца з Леанідам Барткевічам ягоны калега з ансамбля Андрэй Яронін. Ён прызнае, што страціў калегу і сябра, але Леанід Леанідавіч застанецца ў музыцы легендарных "Песняроў".

- Даслоўна 4 дні таму мы стэлефаноўваліся, ён сказаў, што напісаў новую песню, кажа «Бяры гітару, прыязджай - будзем рабіць новую кампазіцыю». Я нават не ведаю, пра што яна. Гэта было за дзень да таго, як ён трапіў у шпіталь, - кажа Андрэй Яронін. - Ён не мог без музыкі, без выступаў, хоць яму было цяжка гастраляваць.

Частка людзей, якія прыйшлі развітацца з музыкам, застаюцца ў зале.

Развітацца з Леанідам Барткевічам прыйшоў музыка, экс-удзельнік ансамбля "Песняры" Валерый Скаражонак.

Вядомы беларускі музыка Леанід Барткевіч памёр 13 красавіка на 72 годзе жыцця. Прычынай смерці стаў цукровы дыябет, паведамляў саліст гурта «Песняры пад кіраўніцтвам Леаніда Барткевіча» Вадзім Касенка.

Пахаваюць Барткевіча на Маскоўскіх могілках.

Леанід Барткевіч нарадзіўся ў 1949 годзе ў Менску. З дзяцінства займаўся музыкай: спяваў у хоры, скончыў музычную школу ў класе трубы.

У 1970-м стаў салістам ансамбля «Песняры» і быў адной з зорак гэтага ансамбля на піку яго існавання. Сярод песень, якія выконваў Барткевіч, - «Вераніка», «Александрына», «Бярозавы сок», «Беларусь» ды іншыя.

У 1980 годзе пакінуў ансамбль дзеля вучобы. А ў 1989-м разам з жонкай, знакамітай гімнасткай Вольгай Корбут, пераехаў у ЗША.

Вярнуўшыся на радзіму ў 2000-м, далучыўся да «Песняроў» Уладзіміра Мулявіна. А пасля яго смерці стварыў калектыў «Песняры» пад сваім кіраваннем.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках