29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Калавур пракаментаваў чуткі пра сваю адстаўку

10
Павел Калавур пракаментаваў чуткі пра сваю адстаўку
ПАВЕЛ КАЛАВУР
ФОТА: BDG.BY

Кіраўнік Нацбанка таксама патлумачыў скасаванне графіка пасяджэнняў аб стаўцы рэфінансавання.

Старшыня ўправы Нацбанка Павел Калавур пракаментаваў размовы аб сваёй адстаўцы словамі «рана мне рыбалкай займацца». Ён запэўніў, што мае намер прафесійна выконваць сваю працу, паведамляе tut.by.

Адказваючы на пытанні пра скасаванне графіка пасяджэнняў управы Нацбанка аб стаўцы рэфінансавання, якую экспэрты ўспрынялі як пераход на ручны рэжым кіравання, Калавур прызнаў, што адсутнасць графіка зніжае пэўнасць і давер.

- Але каб нешта пэўнае вам сказаць, нам таксама патрэбна фактура і статыстыка. Мы працуем ва унікальных умовах, якіх не было і спадзяюся больш не будзе. Мы былі вымушаныя выкарыстоўваць інструменты больш прамога дзеяння, адысці ад нашай мары пераходу на таргетаванне інфляцыі. Таму пастанавілі, што мы не можам праводзіць брыфінгі выключна аб цэнавай стабільнасці, калі задзейнічаем і іншыя інструменты, - сказаў Павел Калавур.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках