25 красавiка 2024, Чацвер, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славенія дазволіла ўезд без карантыну прышчэпленым «Спадарожнікам V»

1
Славенія дазволіла ўезд без карантыну прышчэпленым «Спадарожнікам V»
ФОТА: РФПІ І ЦЭНТР ІМЯ ГАМАЛЕІ

Доказы аб прышчэпцы трэба падаць не менш, як за 21 дзень да паездкі.

Урад Славеніі дазволіў уезд у краіну без абавязковага карантыну прышчэпленым Спадарожнікам V або Janssen.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на паведамленне ўрада Славеніі.

«Для перасячэння мяжы без абавязковага карантыну дома ў дадатак да прэпаратаў Pfizer/BioNTech, Moderna, AstraZeneca дадаюцца вакцыны Спадарожнік V, а таксама Johnson & Johnson. У выпадку двух новых вакцын патрабуецца доказ прышчэпкі супраць COVID-19, не менш чым як за 21 дзень да ўезду ў краіну», - гаворыцца ў паведамленні.

Пры наяўнасці пацвярджэння вакцынацыі адмоўны тэст на COVID-19 не патрабуецца.

Таксама Славенія пашырыла пералік катэгорый асоб, ад якіх не будуць патрабаваць выканання карантыну і адмоўнага ПЦР-тэсту пры ўездзе ў краіну.

Ад гэтага патрабавання вызвалілі школьнікаў старэйшых за 15 гадоў і іх суправаджэнне, людзей, якія клапоцяцца ва ўласных гаспадарках пра сямейнікаў-інвалідаў.

Улады Славеніі з панядзелка пачнуць змякчаць абмежаванні і скасуюць каменданцкую гадзіну, якая дзейнічала з кастрычніка мінулага года. Акрамя таго, з 12 красавіка пачатковыя школы ў краіне перайшлі да вочнай формы навучання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках