28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі просты метад, здольны засцерагчы ад цяжкага COVID-19

1
Медыкі назвалі просты метад, здольны засцерагчы ад цяжкага COVID-19

Ён зойме ўсяго паўгадзіны на дзень.

Згодна з новым даследаваннем, больш фізічнай актыўнасці да хваробы звязанае з меншай рызыкай развіцця цяжкай формы COVID-19, піша New York Times. У даследаванні ўдзельнічала 48 тысяч чалавек. Праца апублікаваная ў British Journal of Sports Medicine.

Раней было вядома, што людзі ў добрай спартыўнай форме радзей прастуджваюцца і хварэюць на вірусныя інфекцыі, а таксама хутчэй здаравеюць: збольшага таму, што фізічная актыўнасць можа ўзмацняць імунныя рэакцыі. Гэтым разам навукоўцы з ЗША наважылі праверыць, ці гэта спрацоўвае ў дачыненні да каранавіруснай інфекцыі.

У 48 440 пацыентаў яны супаставілі інфармацыю аб іх звыклай фізічнай актыўнасці за апошнія тры гады (ці трэніраваліся і як часта) з тым, як у 2020 годзе ў іх працякаў COVID-19. Найменш актыўная група займалася 10 хвілін або менш на тыдзень, найбольш актыўная - не менш за 150 хвілін.

З папраўкай на фактары рызыкі для цяжкага Кавіда (паленне, лішняя вага, хранічныя захворванні і г.д.) аўтары прыйшлі да такіх вынікаў: людзі з найменш актыўнай групы, якія амаль ніколі не займаліся спортам, былі шпіталізаваныя праз COVID-19 удвая часцей, чым людзі ў найбольш актыўнай групе, і пасля ў іх была прыкладна ў два з паловай разы большая імавернасць памерці.

Навукоўцы выявілі, што з іншых тыповых фактараў рызыкі цяжкай плыні COVID-19 толькі паджылы ўзрост і аперацыя ў трансплантацыі органаў павялічваюць імавернасць шпіталізацыі і смяротнасці праз COVID-19 больш істотна, чым адсутнасць фізічнай актыўнасці. «Але розніца ў тым, што калі вы нічога не можаце зрабіць з гэтымі фактарамі рызыкі, то ў выпадку з сядзячым ладам жыцця - у стане ўсё змяніць», - падкрэслілі аўтары працы.

Так як гэта даследаванне з'яўляецца назіральным, яно не даводзіць, што фізічныя практыкаванні зніжаюць рызыку цяжкага COVID-19, але паказвае на сувязь: людзі, якія часта займаюцца спортам, маюць нізкую рызыку цяжка перахварэць на каранавірусную інфекцыю.

«Але залежнасць была сапраўды моцнай. Я думаю, што на аснове гэтых звестак можна даць параду: паўгадзіны хуткай хады пяць разоў на тыдзень дапамогуць засцерагчы ад цяжкага каранавіруса, - мяркуе вядучы аўтар даследавання, доктар Роберт Саліс. - Асабліва карысная такая рэкамендацыя можа быць для людзей, якія яшчэ чакаюць першага ўколу вакцыны».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках