25 красавiка 2024, Чацвер, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн увёў новыя магутныя санкцыі супраць Расеі

38
Байдэн увёў новыя магутныя санкцыі супраць Расеі
ДЖО БАЙДЭН

ЗША забаранілі сваім кампаніям набываць расейскія пазыковыя абавязкі.

Белы дом паведаміў, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ аб увядзенні санкцый супраць РФ, падае ТАСС.

Зрэшты, ЗША высылаюць 10 супрацоўнікаў дыпмісіі РФ у Вашынгтоне. Акрамя таго, ЗША забараняюць сваім кампаніям наўпрост набываць расейскія пазыковыя абавязацельствы, выпушчаныя ЦБ, ФНБ або Мінфінам РФ.

Апроч іншага, ЗША ўважаюць СВР адказнай за кібератакі на SolarWinds.

Мінфінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць 16 арганізацый і 16 фізічных асоб, звязаных з умяшаннем Расеі ў выбары ЗША.

Прынамсі, за дачыненне да ўмяшання ў выбары, якое прыпісваецца Расеі, пад рэстрыкцыі падпаў экс-супрацоўнік ГРУ Дзяніс Цюрын.

Таксама санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да шэрагу ўдзельнікаў праекта будаўніцтва Керчанскага моста і некаторых службовых асоб у Крыме.

Акрамя таго, санкцыі ЗША накладваюцца на шэфа «Мостатрэсту», «Ленпрамтранспраект», «Дырэкцыю ў будаўніцтве чыгункі Беркакіт Томат Якуцк».

Пад рэстрыкцыі падпаў і першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ Громаў, які ўжо знаходзіцца ў амерыканскім чорным спісе.

Мінфінансаў увяло санкцыі і супраць інфармацыйных агенцтваў SouthFront, «Ньюсфронт», «Інфорас», а таксама Фонду стратэгічнай культуры РФ.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках