28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска заняла другое месца на прэміі World Press Photo

2
Беларуска заняла другое месца на прэміі World Press Photo

На фота выяўленая жонка Паўла Севярынца.

Фатограф выдання «Наша Ніва» Надзея Бужан заняла другое месца ў намінацыі spot news самага прэстыжнага конкурсу фатаграфіі ў свеце - World Press Photo, паведамляе nn.by.

У фінал трапіў здымак Надзеі, на якім Вольга Севярынец з кветкамі чакае мужа пад Акрэсціна.

ФОТА: НАДЕЖДА БУЖАН / «НАША НІВА»

Гэты здымак быў зроблены 22 ліпеня 2020 года. Раніцай таго дня маме Паўла паведамілі, што сына выпусцяць. Калі жонка Вольга Севярынец патэлефанавала на Акрэсціна, ёй сказалі тое ж самае.

Павел быў затрыманы 7 чэрвеня пасля пікету на Камароўцы. Яго арыштавалі на 15 дзён за ўдзел у акцыі, яшчэ на 15 - за заклікі да яе.

Упэўненасці ў тым, што палітык апынецца на свабодзе, не было. Але дзясяткі чалавек прыехалі яго сустракаць на Акрэсьціна. Сярод іх актор Павел Харланчук з жонкай, паэт Уладзімір Някляеў.

«Было халодна. Памятаю, што вельмі змерзла і стамілася, цяжка было нават размаўляць. Светлы дзень, але надзея, што мы ўбачым Паўла, так і не спраўдзілася. Нас раніцай абнадзеілі, а потым, пратрымаўшы больш за тры гадзіны, сказалі, што яго ніхто вызваляць не збіраецца. Здзек. Бяссілле. Злосць», - успамінае Вольга той дзень.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках