20 красавiка 2024, Субота, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падзенне расейскага рубля ўзмацнілася пасля пашырэння санкцый ЗША супраць РФ

2
Падзенне расейскага рубля ўзмацнілася пасля пашырэння санкцый ЗША супраць РФ

Санкцыі Вашынгтона былі накіраваныя супраць суверэннай пазыкі Масквы.

Расейская нацыянальная валюта адрэагавала негатыўна на афіцыйнае абвяшчэнне новых санкцый ЗША супраць Расеі, аднак падзенне курсу рубля ў асноўных валютных парах узмацнілася не надта рэзка, піша «Росбалт».

Так, на 15:17 паводле менскага часу курс даляра разлікамі «на заўтра» вырас на 1,17 рубля да закрыцця папярэдняй сесіі да 77,04 рубля. Курс еўра дадаў дагэтуль адразу 1,27 рубля і быў на адзнацы 92,215 рубля, сведчаць звесткі Маскоўскай біржы.

Крыху раней рубель таннеў мацней, страціўшы 1,62% да даляра і 1,53% да еўра, аднак затым адмоўная дынаміка стала слабець.

Нагадаем, рубель стаў рэзка слабець яшчэ раніцай у чацвер, калі шэраг амерыканскіх СМІ анансавалі планы Вашынгтона ў санкцыях.

На гэтым фоне рубель паказаў рэзкае зніжэнне: да 09:04 мск курс даляра разлікамі «на заўтра» падскочыў на 1,13 рубля да закрыцця папярэдняй сесіі да 77 рублёў. Курс еўра дадаў дагэтуль адразу 1,26 рубля і быў на адзнацы 92,2 рубля.

Так, між іншым, газета The New York Times папярэджвала, што новыя санкцыі ЗША супраць Масквы будуць накіраваныя супраць суверэннай пазыкі Расеі.

Акрамя гэтага, уважаў The Wall Street Journal, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выдасць указ аб пашырэнні забаронаў на гандлёвыя аперацыі амерыканскіх банкаў з расейскімі дзяржаўнымі пазыковымі абавязаннямі.

І вось пасля 15:00 мск стала вядома, што Байдэн падпісаў указ аб пашырэнні санкцый супраць Расеі. У паведамленні на сайце Белага дома ўвядзенне новых санкцый тлумачыцца імкненнем «ускласці на Расею выдаткі за дзеянні яе ўрада і спецслужбаў супраць суверэнітэту і інтарэсаў ЗША», паведамляе РБК.

Між іншым, пад рэстрыкцыі падпалі 16 арганізацый і 16 фізічных асоб, што нібыта звязаныя з умяшаннем у выбары ЗША, што прыпісваецца Расеі, адзначае ТАСС.

Акрамя таго, Упраўленне кантролю за замежнымі актывамі (OFAC) Мінфіна ЗША забараніла банкам і іншым фінансавым інстытутам краіны набываць на першасным рынку намінаваныя ў рублях і іншых валютах аблігацыі, выпушчаныя Банкам Расеі, Фондам нацыянальнага дабрабыту (ФНБ) або Міністэрствам фінансаў Расеі пасля 14 чэрвеня 2021, а таксама падаваць апошнім пазыкі.

Як адзначала аналітык «ИК ВЕЛЕС Капитал» Алена Кожухава, на рынку ўжо чакалі «афіцыйных заяў ЗША аб магчымых санкцыях супраць дзяржаўных пазык». «Хутчэй за ўсё, пацверджанне інфармацыі ўзмоцніць ціск на рубель і акцыі цягам дня», - дапускала ў сваім аглядзе экспэрт.

Больш за тое, не выключае супрацоўнік дэпартамента эканамічных і фінансавых даследаванняў CMS Institute Мікалай Пераслаўскі, «даляр можа з лёгкасцю перавысіць адзнаку 78 рублёў, нацэліўшыся на ўзровень 80 рублёў, а еўра сыдзе за межы зоны 92,50 рубля».

Між тым яшчэ ўчора рубель прыкметна ўмацоўваўся пасля тэлефанавання Байдэна прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну. «Падчас тэлефонных перамоваў лідары дзвюх дзяржаў абмеркавалі існы стан расейска-амерыканскіх дачыненняў. Джо Байдэн прапанаваў Уладзіміру Пуціну сустрэцца на нейтральнай тэрыторыі, каб абмеркаваць увесь спектр праблем, якія стаяць перад ЗША і Расеяй. Інвестары ўспрынялі перамовы прэзідэнтаў як сігнал да зніжэння напружанасці ў стасунках дзвюх краін», - гаварылася ў аглядзе аналітыка ІАЦ «Альпари» Уладзіслава Антонава.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках