25 красавiка 2024, Чацвер, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, прадстаўнікі якіх прафесій заражаюцца COVID-19 часцей за лекараў

Стала вядома, прадстаўнікі якіх прафесій заражаюцца COVID-19 часцей за лекараў

Яны рызыкуюць у два-тры разы больш за медыкаў.

Тэставанне работнікаў моргаў і могілак паказала, што 19,1% і 29,6% з іх адпаведна заражаныя каранавірусам альбо валодаюць антыцеламі, якія сведчаць аб перанесенай інфекцыі.

Далакопы заражаюцца COVID-19 часцей за лекараў

Для параўнання, сярод медыцынскіх работнікаў, якія рэгулярна маюць стасункі з носьбітамі каранавіруса, толькі 10,6% здалі станоўчы ПЛР-тэст, паказана ў даследаванні спецыялістаў з Катара. Атрымліваецца, што работнікі пахавальнай індустрыі рызыкуюць у два-тры разы больш за лекараў, пішуць "Известия".

Прычыны такога распаўсюджвання COVID-19 пакуль незразумелыя. Немагчыма вызначыць, якая частка супрацоўнікаў заражаецца падчас работы з памерлымі, а якая праз кантакты з жывымі. Расейскія навукоўцы мяркуюць, што самая вялікая рызыка заразіцца каранавірусам у патолагаанатамаў, а астатнія работнікі пахавальнай індустрыі даволі добра абаронены правіламі абыходжання з целамі загінулых ад COVID-19.

Небяспечныя прафесіі

Навуковыя спецыялісты Hamad Medical Corporation, якая адказвае за арганізацыю ўсіх пахаванняў у Катары, пратэставалі на каранавірус работнікаў пахавальнай індустрыі. Сляды віруса былі выяўленыя ў 19,1% персаналу моргаў і ў 29,6% супрацоўнікаў могілак.

Гэтыя паказчыкі ў два-тры разы перавышаюць колькасць заражаных сярод медыцынскіх работнікаў Катара (10,6%), якія па родзе дзейнасці вымушаныя сутыкацца з носьбітамі каранавіруса. Прычынамі такога высокага ўзроўню інфікавання сярод работнікаў, занятых падрыхтоўкай пахавання, могуць быць як кантакты з памерлымі, у целах якіх застаецца вірус, так і звычайнае бытавое заражэнне, не звязанае з прафесійнай дзейнасцю, паказалі навукоўцы.

Работнікі моргаў і могілак, якія апрацоўваюць целы памерлых з пацверджаным або меркаваным заражэннем SARS-CoV-2, могуць знаходзіцца ў групе падвышанай рызыкі інфікавання», - напісалі аўтары даследаванні ў артыкуле ў International Journal of Infectious Diseases.

Адразу пасля выяўлення першага выпадку заражэння каранавірусам у Катары 28 лютага 2020 года быў уведзены асаблівы парадак абыходжання з целамі заражаных SARS-CoV-2. Персанал моргаў і могілак навучылі выкарыстоўваць індывідуальныя сродкі аховы, захоўваць цела ў падвойных пакетах, праводзіць дадатковую прыборку і ўжываць іншыя неабходныя захады. Таксама ў краіне абмежавалі колькасць наведвальнікаў пахавання і забаранілі фізічны кантакт з целам памерлага падчас рытуалу.

Даследаванне праводзілі з сакавіка да кастрычніка 2020 года. У ім узялі ўдзел 47 работнікаў моргаў і 81 супрацоўнік могілак, якія прайшлі ПЛР-тэставанне альбо здалі тэсты на антыцелы, якія паказваюць, ці быў чалавек інфікаваны каранавірусам раней. Навукоўцы таксама ўзялі пробы з розных паверхняў у трупярнях і на могілках, але слядоў каранавіруса не знайшлі.

Больш за 80% удзельнікаў даследавання - мужчыны. Сярэдні ўзрост іх склаў 38-39 гадоў. Самая высокая доля заражаных была выяўленая сярод людзей, малодшых за 30 гадоў. Вядома, што 51,1% інфікаваных работнікаў моргаў і 65,4% супрацоўнікаў могілак пражывалі ў інтэрнатах, то бок, мелі падвышаную рызыку заражэння COVID-19 у хатніх умовах.

Аўтары даследавання не змаглі з навуковай пэўнасцю растлумачыць прычыны такога распаўсюджвання каранавіруса сярод работнікаў пахавальнай сферы. Навукоўцы схіляюцца да версіі, што інфікаванне супрацоўнікаў моргаў і могілак адбывалася не падчас працы з целамі памерлых, а звычайным побытавым спосабам, не звязаным з прафесіяй.

Аднак гэта толькі гіпотэза. Сама магчымасць заражэння каранавірусам пасля кантакту з трупамі інфікаваных да канца не вывучаная. У другой палове сакавіка група навукоўцаў з Італіі апублікавала артыкул з апісаннем выпадку, калі геном каранавіруса выявілі ў тканках памерлай праз 30 дзён пасля яе скону. Гэта сведчыць аб тэарэтычнай магчымасці заражэння ад мёртвых.

Магчыма, але малаімаверна

У прынцыпе заражэнне ад мёртвых магчымае, сказаў «Известиям» член-карэспандэнт РАН, загадчык лабараторыі біянанатэхналогіі, мікрабіялогіі і вірусалогіі НГУ (ВНУ - удзельнік праекта павышэння канкурэнтаздольнасці дукацыі «5-100») Сяргей Няцёсаў. Але, не ведаючы дэталяў мясцовых пахавальных звычаяў, цяжка дакладна меркаваць аб такой магчымасці, дадаў ён. Напрыклад, у Расеі гэта малаімаверна, сказаў экспэрт.

«Ва ўсіх пахавальных звычаях цывілізаваных краін цела нябожчыка абмываюць перад пахаваннем, як правіла, з выкарыстаннем дэзінфектантаў, - растлумачыў Сяргей Няцёсаў. - Цела памерлага ад інфекцый спецыяльна дадаткова імі апрацоўваюць. І працаўнікі моргаў не рэкамендуюць целы такіх памерлых цалаваць перад пахаваннем. А ў выпадку смерці ад асабліва небяспечных інфекцый цела хаваюць наогул у закрытай труне».

Заражэнне ад трупа магчымае ў сувязі з блізкім кантактам лекара-патолагаанатама і медыцынскіх работнікаў, якія ўдзельнічаюць ва ўскрыцці, мяркуе лекар-інфекцыяніст клінікі СамДМУ, загадчык №2 (COVID) Сяргей Васільеў. З ягоНЫХ слоў, у астатніх работнікаў пахавальнай індустрыі імавернасць інфікавання мінімальная.

«Заражэнне ад памерлага можа адбывацца пры цесным кантакце і незахаванні санітарна-эпідэміялагічных нормаў, неабходных пры гэтай інфекцыі. Не варта дакранацца да нябожчыка голымі рукамі, цалаваць у лоб, як загадаюць традыцыі», - папярэдзіў Сяргей Васільеў.

Са слоў экспэрта, без кантакту з целам магчымасць заражэння каранавірусам ад мёртвых практычна выключаная, бо вірус перадаецца паветрана-кропельным шляхам.

«Рызыка заразіцца каранавірусам ад ужо мёртвага чалавека, безумоўна, існуе, - упэўнены загадчык лабараторыі аналізу паказчыкаў здароўя насельніцтва і цыфравізацыі аховы здароўя МФТІ Станіслаў Атстаўноў. - Аднак яна істотна ніжэйшая, чым шанцы заразіцца ад жывога інфікаванага, які выдзяляе вірус пры дыханні і кашлі.

Экспэрт згодны з меркаваннем, што пры кантакце з целам рызыкуе хутчэй не работнік пахавальнай індустрыі, а патолагаанатам, які праводзіць ускрыццё. Бо ён можа як падазраваць наяўнасць інфекцыі, калі хворы, напрыклад, памірае ў шпіталі, так і не падазраваць, калі інфікаваны, да прыкладу, памёр у ДТЗ. Зрэшты, рызыка заразіцца падчас пахавання таксама існуе, дапусціў Станіслаў Атстаўноў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках