25 красавiка 2024, Чацвер, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя рэаліі – пастаўшчыкам стала нявыгадна прадаваць медыцынскую тэхніку

2
Новыя рэаліі – пастаўшчыкам стала нявыгадна прадаваць медыцынскую тэхніку

Чаму гэта адбылося?

Міністэрства аховы здароўя на днях паведаміла, што ў Беларусі 4 няспраўныя апараты кампутарнай тамаграфіі: два ў Менску, адзін у Бараўлянах і адзін у Берасці. Таксама ёсць пара няспраўных апаратаў МРТ і тры няспраўныя лінейныя паскаральнікі электронаў, піша nn.by.

У агульнай колькасці няспраўнае складае 4,6% усяго абсталявання. Яно рамантуецца.

У той самы час з боку медыкаў чуваць нараканні на недахоп расходнікаў і задоўжаны ў часе рамонт абсталявання. Што адбываецца?

Гэтыя праблемы носяць сістэмны характар і абумоўленыя прыціркай пастаўшчыкоў да ўвядзення 10-адсоткавага падатку на тавары медыцынскага прызначэння з 1 студзеня 2021 года.

У Беларусі даўно існуе заганная схема паставак лекаў і медтэхнікі, у выніку якой насельніцтва і бюджэт пераплачваюць у некаторых выпадках у разы.

Указ Аляксандра Лукашэнкі №366 «Аб фармаванні коштаў лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі» вызначае максімальна магчымую гандлёвую надбаўку ў залежнасці ад памеру кошту ў базавых велічынях. На што-небудзь зусім таннае можна накручваць да 20% (гаворка пра лекі), а на дарагое – да 3% (гаворка пра медтэхніку). Вызначаныя памеры нацэнкі можна ўбачыць тут.

Вось чаму кампаніі з беларускай прапіскай існуюць як бы на мяжы выжывання, але рэальны прыбытак асядае ў фірмах-пракладках, ва ўмоўным Кіпры, – тыя набываюць тэхніку ў вытворцы, накручваюць кошт да жаданай рэнтабельнасці і з ім потым прадаюць беларускай «дачцэ», якая і рэалізуе тавар «у рамках закону».

Увядзенне 10-адсоткавага падатку папросту спыніла многія медыцынскія закупкі ў Беларусі, таму што пастаўшчыкі не пайшлі на конкурсы – кошт у аўкцыённых дакументах сфармаваны летась, і калі пастаўшчык пагодзіцца ўдзельнічаць, то будзе ў мінусе.

Умоўна кажучы, калі пастаўшчык набываў у свайго кіпрскага партнёра тавар за 100 рублёў, каб прадаць яго тут за 105 рублёў, то ў выніку ён заплаціць дадаткова 10% са 105 рублёў і будзе ў мінусе. Таму пастаўшчыкам выгадна пачакаць.

«Усе тэхнічныя заданні цяпер трэба перапісваць паводле новых коштаў. Гэта ўскладзена на загадчыкаў аддзяленняў, якія павінны даведацца новыя кошты ў пастаўшчыкоў. Але звязвацца з пастаўшчыкамі рызыкоўна, бо кантралёры могуць угледзець карупцыю ў такім узаемадзеянні. Само сабой увядзенне ПДВ прыводзіць да падаражання тавару, які потым дзяржава сама ж і набывае з больш высокімі коштамі. Тэндары праводзіць “Медтэхніка” – мяркуй, падраздзяленне Міністэрства аховы здароўя. Вагароў уплыву на іх з боку лякарні няма, таму ўзнікаюць праблемы са своечасовым рамонтам і набыццём расходнікаў», – тлумачаць медыкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках