29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Зямлі засталося 2-3% сушы, не закранутай чалавекам

4
На Зямлі засталося 2-3% сушы, не закранутай чалавекам
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Некранутых куткоў планеты амаль у дзесяць разоў менш, чым меркавалася раней.

Эколагі прасачылі, як змяніўся стан ключавых экарэгіёнаў Зямлі за апошнія 500 гадоў і высветлілі, што чалавек не крануў толькі 2-3% з іх. Высновы навукоўцаў былі апублікаваныя ў часопісе Frontiers in Forests and Global Change.

"Плошча некранутых куткоў прыроды ў дзесяць разоў меншая, чым на тое паказвалі папярэднія ацэнкі. Самыя вялікія тэрыторыі такога кшталту знаходзяцца ва Усходняй Сібіры і на расейскім Далёкім Усходзе, на поўначы Канады, у некаторых частках Амазоніі і Конга, а таксама ў Сахары", – адзначылі даследнікі.

Многія эксперты мяркуюць, што на Зямлі адбываецца шостае масавае выміранне, якое звязанае з дзейнасцю чалавека. Гэта абумоўлена не толькі знішчэннем жывёлаў наўпрост, але і разбурэннем экасістэмаў.

У новым даследаванні эколагі паспрабавала ацаніць маштабы чалавечага ўмяшання ва ўсе экасістэмы планеты. Для гэтага яны падлічылі, колькі відаў жывёлаў і раслінаў знікла за апошнія 500 гадоў, а таксама вывучылі, як змянілася асяроддзе іх пражывання.

Раней меркавалася, што чалавек не закрануў прыкладна да 20–40% экасістэмаў сушы, аднак на самай справе гэты паказнік амаль у дзесяць разоў меншы.

Даволі шырокія тэрыторыі дзікай прыроды, асабліва ў Расеі, Канадзе і Бразіліі, амаль не пацярпелі ад уплыву людзей. Гэта дае надзею, што ў найбліжэйшыя гады яны могуць аднавіцца.

"Нашы разлікі паказваюць, што мы можам павялічыць дзель некранутых чалавекам куткоў прыроды да 20%, калі пачнем кропкава праводзіць рэінтрадукцыі страчаных відаў туды, дзе амаль няма слядоў дзейнасці чалавека. Для гэтага, аднак, трэба будзе аднавіць асяроддзе іх пражывання і ліквідаваць усе магчымыя пагрозы для іх выжывання", – падкрэсліў Эндру Пламптра, кіраўнік даследавання і навуковы супрацоўнік Кембрыджскага ўніверсітэта.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках