19 красавiка 2024, Пятніца, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прапанаваў распрацаваць законапраект пра «статус алігархаў»

18
Зяленскі прапанаваў распрацаваць законапраект пра «статус алігархаў»
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Ён падкрэсліў, што нельга дапускаць уплыву алігархаў на Украіну.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў распрацаваць законапраект пра статус алігархаў. Такую прапанову ён высунуў на пасяджэнні Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Пра гэта ён заявіў у сваім відэазвароце, які ёсць у распараджэнні РБК-Украіна.

"Я прапанаваў Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны і Офісу прэзідэнта разам з антыманапольным камітэтам распрацаваць новы законапраект. Такога ў нас ва Украіне не было, мяркую, што сёння гэта адзін з прыярытэтаў, фундаментальны законапраект пра статус алігарха ў нашай краіне", – заявіў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што нельга дапускаць уплыву алігархаў на Украіну, таму будзе распрацаваная заканадаўчая ініцыятыва.

"Што будзе з такімі людзьмі, якія будуць уводзіцца санкцыі, як алігархі будуць ператварацца ў бізнэсмэнаў, таму што мы падтрымліваем вялікі бізнэс і любы бізнэс у Украіне. Уплыў алігархаў на Украіну, на выбар Украіны, на эканоміку, на законы, на Вярхоўную раду – гэта, мне здаецца, дазваляць больш нельга, таму будзе распрацоўвацца заканадаўчая ініцыятыва з нагоды алігархаў", – дадаў ён.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках