20 красавiка 2024, Субота, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік «Гомсельмаша» сабраўся працаўладкаваць працоўных расейскага завода-банкрута

33
Кіраўнік «Гомсельмаша» сабраўся працаўладкаваць працоўных расейскага завода-банкрута
ФОТА: GOMSELMASH.BY

Заводу не стае блізу 400 працоўных.

14 красавіка беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя наведала Навазыбкаўскі машынабудаўнічы завод (НМЗ) у Бранскай вобласці. Прадпрыемства цяпер выстаўленае на гандаль. Мясцовыя ўлады шукаюць для яго новага інвестара, паведамляе tut.by.

Як пішуць мясцовыя СМІ, інвестыцыі, пастаўкі, працоўныя месцы – ключавыя тэмы і, мабыць, найбольш вострыя ў гэты перыяд пытанні для Новазыбкава, дзе вельмі чакаюць станоўчай пастановы ў адраджэнні найбуйнейшага некалі прадпрыемства – цяпер збанкрутавалага НМЗ.

Тэрыторыя завода – гэта 120 тысячаў квадратных метраў. У цэхах захаванае абсталяванне, вытворчыя матэрыялы, станкі, дарагая тэхніка. На гэты факт звярнуў увагу і Генадзь Салавей, адзначыўшы, што для далейшай прапрацоўкі пытанняў супрацоўніцтва патрабуецца поўны пералік наяўнага абсталявання. Ён прапанаваў для дэталёвага азнаямлення запрасіць на НМЗ кіраўнікоў Магілёўскага і Асіповіцкага вагонабудаўнічага завода, гаворыцца на сайце Навазыбкаўскай мэрыі.

Гендырэктар «Гомсельмаша» Аляксандр Новікаў выказаў зацікаўленасць у працоўных рэсурсах: «У цяперашні момант патрэба ў працоўных кадрах у нас складае блізу 400 чалавек. Мы гатовыя прапанаваць супрацоўнікам поўны сацпакет, высокі заробак і пражыванне».

Прэс-служба «Гомсельмаша» не паведаміла пра візіт Новікава на Навазыбкаўскі машынабудаўнічы завод. Акцэнт быў зроблены на наведванні беларускай дэлегацыяй «Брансксельмаша», які кантралюецца «Гомсельмашам».

Восенню 2020 года прадстаўнікі «Амкадора» ацэньвалі НМЗ у якасці магчымай пляцоўкі для рэалізацыі інвестпраекта. Аднак у выніку свой выбар усё ж спынілі на бранскім заводзе жалезабетонных вырабаў.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках