18 красавiка 2024, Чацвер, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца Аляксандр Вайцешык абвясціў галадоўку на знак пратэсту

Праваабаронца Аляксандр Вайцешык абвясціў галадоўку на знак пратэсту
АЛЯКСАНДР ВАЙЦЕШЫК
ФОТА: SPRING96.ORG

Яго незаконна арыштавалі на 15 дзён.

Арыштаваны на 15 дзён праваабаронца "Вясны" Аляксандр Вайцешык абвясціў галадоўку, паведамляе "Еўрарадыё".

Вайцешыка затрымалі 14 красавіка ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, калі ён займаўся маніторынгам судовага працэсу, паведамляе сайт "Вясна". Праваабаронцу абвінавацілі, быццам ён фатаграфаваў абвінавачанага. Сам Вайцешык кажа, што толькі запісваў працэс на дыктафон, на што мае права.

Суддзя Мікалай Кміта не паверыў словам праваабаронцы. Вайцешыка прымушалі паказаць тэлефон, але ён не пагадзіўся. Тады мабільнік у яго забралі, а самога затрымалі.

15 красавіка яго асудзілі паводле артыкула 24.1 КоАП (непавага да суда). Вайцешыка прызналі вінаватым у непадпарадкаванні распараджэнню старшыні, парушэнні парадку падчас судовага пасяджэння і іншых дзеяннях, якія сведчаць пра відавочны пагарду да суду.

На знак пратэсту супраць незаконнага затрымання і несправядлівага арышту Вайцешык абвясціў галадоўку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках