18 красавiка 2024, Чацвер, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Мы не дамо Расеі ніводнага сантыметра ўкраінскай зямлі

2
Зяленскі: Мы не дамо Расеі ніводнага сантыметра ўкраінскай зямлі
Уладзімір Зяленскі

Прэзідэнт Украіны заявіў, што калі Пуцін пойдзе на эскалацыю, гэта будзе ягоная гістарычная параза.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што нягледзячы на рыторыку Пуціна "ўзяць увесь Данбас", Украіна не дасць ні аднаго сантыметра сваёй зямлі.

Як паведамляе прэс-служба Сядзібы прэзідэнта Украіны, пра гэта Зяленскі заявіў у інтэрв'ю французскаму выданню Le Figaro.

Так, адказваючы на пытанне журналіста, ці думае ён, што Пуцін хоча акупаваць увесь Данбас і забраць яго ў склад Расеі, Зяленскі сказаў: "Мне здаецца, я ведаю, чаго ён хоча, але я не хацеў бы яго падштурхоўваць. Бо заўсёды ёсць надзея на адзін адсотак, што ён гэтага не жадае. Ці нават калі жадае, то не зробіць".

Паводле слоў прэзідэнта Украіны, усе чулі рыторыку Пуціна, што ён "возьме ўвесь Донбас".

"Мы чулі гэтую рыторыку, што ён возьме ўвесь Данбас. Але вы павінны ведаць наш народ, і я хацеў бы, каб вы разумелі мяне: мы не дамо ім ніводнага сантыметра нашай зямлі. Чаго б нам гэта ні каштавала. І гэта вельмі важна разумець. Таму я вельмі спадзяюся, што яны не пойдуць далей, на эскалацыю. Бо, як я ўжо казаў, гэта будзе параза для ўсіх. І гістарычна перш за ўсё для іх. Таму што мы - на сваёй зямлі", - падкрэсліў Зяленскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках