29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адпраўляйце ідэолухаў на сухі лес

2
Адпраўляйце ідэолухаў на сухі лес

«Урад для народа», а не наадварот.

Між іншым няўмольна набліжаецца рэспубліканскі суботнік. Калі ачысціць яго ад ідэалагічнага шалупіння і прымусовых пабораў мерапрыемства, у прынцыпе, неблагое.

Паваланцёрыць, навесці парадак на прылеглай тэрыторыі або пасадзіць лес - годная справа. А вось выпускаць непатрэбную прадукцыю на склад, перабіраць паперкі ў офісе і «добраахвотна» здаваць яшчэ сярэднядзённы заробак (да выліку падаткаў) - сапраўдная адрыжка савецкага мінулага, удзельнічаць у якой кожны можа і адмовіцца. Яшчэ раз нагадваем, што ўдзел і адлічэнне грошай строга добраахвотныя. Нават калі ў краіне «крыху не да законаў», можна бараніць свае правы. Адпраўляйце ідэолухаў на сухі лес.

Тым часам дзякуючы дзейнасці кібер-партызан мы даведаліся, чым жа будуць займацца доблесныя працаўнікі адміністрацыі перасідэнта з сінімі пальцамі.

Яны паедуць у Лагойскае лясніцтва Лагойскага ж лясгаса. У праграме 1,5 гадзіны на азнаямленне з рознай тэхнікай і спосабамі лесанарыхтоўкі (у савецкія часы мы б з Майкам пасмяяліся - азнаямленне з тэхналогіямі лесапавалу, на ўсялякі выпадак) і гадзінкі дзве на ўласна пасадкі. Увогуле, сябе не перагружаюць і праца далей ад людскіх вачэй.

Мяркуем, што ўсе павінны пераняць як мінімум прыкладу тых, хто прыдумляе самыя дэмакратычныя законы (ад фактычнай забароны страйкаў да прызнання экстрэмістамі ўсіх - раней мы ўжо паказвалі гэтых герояў) і не абцяжарваць сябе рабскай працай.

А работнікам адміністрацыі зычым выветрыць галаву. Можа, успомніце, што «урад для народа», а не наадварот. Можа, і інтэрнэт не кітаізуеце. Толькі акуратней там з «бярозавым сокам». У панядзелак - на працу.

Таму, паважаныя беларусы, лепш заняцца добраўпарадкаваннем свайго населенага пункта або двара. Зрэшты, мы і так гэта робім кожны дзень.

Telegram-канал «Нік і Майк»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках