18 траўня 2021, aўторак, 18:07
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэцыя скасуе абмежаванні для вакцынаваных ад COVID-19

Швэцыя скасуе абмежаванні для вакцынаваных ад COVID-19

Пятая частка насельніцтва краіны ўжо прышчэпленая ад каранавіруса.

Швецыя пастанавіла часткова зняць карантынныя абмежаванні з грамадзян, якія атрымалі хаця б адну прышчэпку ад COVID-19.

Пра гэта паведамляе «Новы час».

Пятая частка насельніцтва Швэцыі прышчэпленая ад каранавіруса, у тым ліку амаль усе жыхары дамоў састарэлых. Пачалася вакцынацыя людзей старэйшых за 60 гадоў.

У Швэдскім агенцтве аховы здароўя заявілі, людзі змогуць збірацца разам, нават у памяшканні, праз тры тыдні пасля атрымання першай прышчэпкі. Вакцынаваным пенсіянерам дазволяць хадзіць па крамах.

«Цяпер вакцынаваная бабуля зможа абняць сваіх унукаў», - сказаў кіраўнік Швэдскага агенцтва аховы здароўя Ёхан Карлсан.

Паколькі ў Швэцыі паказчык новых выпадкаў COVID-19 на душу насельніцтва - адзін з самых высокіх у Еўропе, улады заявілі, што цяпер не час аслабляць абмежаванні для іншых груп.

Блізу 2,2 млн з 10,4 млн жыхароў Швэцыі атрымалі хаця б адну дозу вакцыны. У краіне зафіксавалі 892 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам, учора захварэлі 7095 чалавек. Ад COVID-19 памерла 13 761 хворы.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».