18 красавiка 2024, Чацвер, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Балгарыі адправіў урад у адстаўку

1
Парламент Балгарыі адправіў урад у адстаўку

Вынікі галасавання суправаджаліся апладысментамі дэпутатаў.

Парламент Балгарыі ў пятніцу прагаласаваў за адстаўку ўрада Бойкі Барысава, які паводле вынікаў парламенцкіх выбараў наважыў не вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка ўрада.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на БГНЕС.

За пастанову прагаласавала большасць, 156 дэпутатаў з 240. Вынікі галасавання суправаджаліся апладысментамі некаторых дэпутатаў у зале, а працэдура праходзіла пры адсутнасці міністраў кабінета і прэм'ер-міністра Бойкі Барысава.

Хоць урад адпраўлены ў адстаўку, ён будзе працягваць функцыянаваць да моманту фармавання наступнага кабінета.

14 красавіка стала вядома, што Барысаў не будзе прэтэндаваць на пасаду прэм’ера паводле вынікаў апошніх парламенцкіх выбараў.

Бойка Барысаў з невялікімі перапынкамі узначальваў урад Балгарыі з 2009 года.

Партыя Барысава ГЕРБ, пасля амаль дзесяцігадовага знаходжання ва ўладзе, на выбарах 4 красавіка перамагла, але атрымала ўсяго 26% галасоў. Партыя засталася практычна без палітычных хаўруснікаў, таму сутыкнулася з цяжкасцямі фармавання кааліцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках