20 красавiка 2024, Субота, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тады людзі выйшлі і сказалі сваё слова»

2
«Тады людзі выйшлі і сказалі сваё слова»
Фота: bortnikau.livejournal.com

Улады забылі ўрок «дармаедскіх» пратэстаў?

НАУ піша пра 20-працэнтнае скарачэнне работнікаў у культурнай сферы. Гэта значыць пад каток патрапіць кожны пяты (!) працаўнік. Каб не плаціць кампенсацыі, наважылі выкурваць людзей, ствараючы невыносныя ўмовы працы. Да прыкладу, прапануюць такі графік працы: аўторак, серада, чацвер, пятніцы, нядзеля - з 11 да 15 і з 16 да 20, субота - з 11 да 15 і з 21 да 01. Выхадны - панядзелак і яшчэ нейкі дзень па ходу тыдня. Застаецца зразумець, што рабіць у суботу да гадзіны ночы ў якім-небудзь музеі або доме культуры, піша Telegram-канал «Ник и Майк».

Менгарвыканкам плануе на 20 працэнтаў скараціць штат работнікаў сацыяльных устаноў горада. Таксама адбываюцца скарачэнні ва ўпраўленнях адукацыі. Тычыцца нават тых, хто не хадзіў на маршы, а проста пакінуў подпіс за альтэрнатыўнага кандыдата.

Магчыма, самая жорсткая сітуацыя цяпер на «Белмедпрэпаратах». З розных звестак чорныя спісы налічваюць ад 30 да некалькіх сотняў чалавек. У іх трапілі і тыя, хто стаяў у ланцугах салідарнасці, і тыя, хто плаціў штрафы, і тыя, хто трапляўся на содні. Пакуль на размовы выклікаюць выбарачна. Калі ўжо дабіраюцца, вымушаюць звальняцца па ўласным жаданні, але не ўсе згаджаюцца. Тым не менш, ужо ёсць аддзелы, у якіх працавала 12-15 чалавек і засталося менш за палову. Мы раней пісалі, што можа пацярпець намесніца дырэктара Бесполава, якая заступалася за работнікаў. Крыніцы на прадпрыемстве паведамляюць, што сітуацыя змянілася і начальніца ўжо сама гатовая кіраваць катком рэпрэсій. Патрэбна верыфікацыя.

У чорных спісах «Камунаркі» амаль 100 чалавек. Вы ўсё яшчэ купляеце цукеркі тых, хто ладзіць тэрор для простых беларусаў на прадпрыемстве? Поўны байкот.

Звольнілі адміністратара кампутарных сетак суда Савецкага раёна Менска. Падазроным ён быў, бо размаўляе на беларускай мове - прыехалі. У інтэрв'ю ён распавёў, што дзеецца ў беларускіх судах. Рэспект за смеласць!

У гарадах менш - тактыка іншая. Звольніць аднаго-двух чалавек, каб запалохаць астатніх. Надзея на тое, што прамаўчаць, праглынуць, зліюць калегу. У нашым любімым Пружанскім раёне зачысткі ідуць паўсюдна і поўным ходам: «Агра-Калядзічы» - галоўны энэргетык, малочны камбінат - галоўны энэргетык (адмовіўся звальняць падначаленага і вымушаны быў сысці сам), лясгас - 4 чалавекі, «Жураўлінае» - эканаміст, «Пружанскае» - кіроўца. Выжываюць з месца працы нават сельскага бібліятэкара. У жанчыны трое дзяцей, а муж - падазраваны ў справе аб берасцейскіх карагодах. У вас сумленне там ёсць, а?

Уключыўся ў гонку і «Еўраопт», паказваючы ўсю сваю сутнасць. Рэпрэсіі закранулі тых, хто пабываў на соднях. Колькасць звольненых ва ўсёй сеткі - невядомая. Калі ў вас ёсць звесткі - напішыце.

Працягвае штарміць «Белгазпрамбанк». Таксама вымушаюць пісаць заяву на ўласнае жаданне тых, хто быў на соднях. «Вы ж усё разумееце», - кажуць яны. Але зразумець немагчыма, як немагчыма зразумець і прычыны затрымання. Нікому нічога немагчыма давесці. На нас зноў плююць, як гэта было з дармаедскім дэкрэтам. Тады людзі выйшлі і сказалі сваё слова: закон адпіхнулі назад і практычна забыліся пра яго.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках