28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўчая партыя Грузіі пагадзілася на план выхаду з крызісу, прапанаваны ЕЗ

1
Кіроўчая партыя Грузіі пагадзілася на план выхаду з крызісу, прапанаваны ЕЗ

Падпісаны створаны пад эгідай ЕЗ і прэзідэнта Еўрарады дакумент.

Кіроўчая партыя "Грузінская мара" заявіла пра падпісанне плану выйсця з крызісу, прапанаванага пасярэднікам ЕЗ Крысціянам Даніэльсанам. Як паведамляе Interpressnews (пераклад – "Еўрапейская праўда"), пра гэта заявіў спікер парламента Грузіі Арчыл Талаквадзэ на брыфінгу ў офісе партыі.

"Мы публічна падпісваем створаны пад эгідай ЕЗ і прэзідэнта Еўрарады Шарля Мішэля дакумент... У фінальнай сустрэчы дыялогу мы зафіксавалі прынцыповую гатоўнасць падпісаць яго, пра што ў сваіх каментарах казаў і шэраг апазіцыянераў, але пакуль не падпісвалі яго, таму што мы чакалі ад апазіцыі крокаў насустрач", – заявіў Талаквадзэ.

Талаквадзэ адзначыў, што дакумент не прадугледжвае датэрміновых парламенцкіх выбараў, як таго хацела апазіцыя, і гэта з'яўляецца пацвярджэннем таго, што ЕЗ уважае за легітымны дзейны парламент.

Ён заявіў, што падпісанне дакумента з'яўляецца дэманстрацыяй адказнасці "Мары" перад грамадзянамі Грузіі і міжнароднымі партнёрамі, і цяпер чарга за апазіцыяй.

Нагадаем, палітычны крызіс у Грузіі доўжыцца ўжо амаль пяць месяцаў. Пасля парламенцкіх выбараў 31 кастрычніка 2020 пасяджэнні парламента наведваюць толькі шасцёра з шасцідзесяці апазіцыйных дэпутатаў, а астатнія адмаўляюцца ўваходзіць у парламент і патрабуюць датэрміновых выбараў.

Паводле асабістага ўказання кіраўніка Еўрарады Шарля Мішэля дыпламат Крысціян Даніельсан у сакавіку двойчы наведаў Тбілісі для садзейнічання ва ўрэгуляванні крызісу. Ён правёў некалькі сустрэчаў з прадстаўнікамі як улады, так і апазіцыі, аднак да гэтага часу намаганні Брусэля не далі выніку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках