19 красавiка 2024, Пятніца, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель уцёк ад санкцый на мыліцах «Газпрама» і «Раснафты»

3
Расейскі рубель уцёк ад санкцый на мыліцах «Газпрама» і «Раснафты»

Сыравінныя экспарцёры заліваюць рынак валютай, дэманструючы «нястрашнасць» санкцый.

Расейскі рубель прадаўжае цудоўны палёт на Маскоўскай біржы, дэманстрацыйна ігнаруючы санкцыі ЗША, піша finanz.ru.

Пасля падзення на 1,5 рубля ў другой палове гандлю чацвярга ў пятніцу курс даляра з разлікамі «заўтра» зніжаўся яшчэ на рубель і абнавіў мінімум за два тыдні – 75,31 рубля.

Еўра, напярэдадні ўзляцелы да 92,85 рубля, ледзь не сышоў ніжэй за адзнаку 90: на ранішнім гандлі курс апускаўся да 90,1475 рубля – мінімуму з 6 красавіка.

Менш чым за дзень рубель адгуляў больш як 2 рублі ў амерыканскай і еўрапейскай валюты, нечакана «паказаўшы зубы» якраз у той момант, калі ЗША наважыліся на санкцыі супраць рублёвай дзяржпазыкі, якія абмяркоўваліся з 2017 года.

Сваёй сілай валютны рынак абавязаны буйным сыравінным экспарцёрам: яны пачалі актыўна прадаваць валюту яшчэ ў чацвер, калі даляр падскокваў вышэй за 77 рублёў, і захоўваюць прысутнасць на рынку ў пятніцу, сказаў Reuters дылер буйнога расейскага банка.

Найбуйнейшымі пастаўшчыкамі валютнай выручкі ў расейскую эканоміку з'яўляюцца «Раснафта» і «Газпрам»: першая забяспечвае блізу паловы нафтаздабычы ў краіне, а другі застаецца манапольным экспарцёрам расейскага трубаправоднага газу.

У абедзвюх кампаній – салідная валютная «падушка». «Раснафта» ў чацвёртым квартале атрымала на рахункі блізу 13 млрд даляраў паводле буйнога перадаплатнага кантракта. Агульны аб'ём запасаў валюты ў кампаніі вырас больш чым удвая – да 13,6 млрд даляраў і 1,2 млрд еўраў.

«Газпрам», нягледзячы на беспрэцэдэнтна цяжкі пачатак мінулага года, паводле ягоных вынікаў змог нарасціць запасы на валютных рахунках амаль у 8 разоў – да 248 рублёў, а ў першым квартале атрымаў яшчэ 10,4 млрд даляраў валютнага прыбытку – на 44% больш, чым год таму.

Ін'екцыі нафтадаляраў дапамагаюць рублю не звяртаць увагі на санкцыі, якія, як запэўніваюць улады, не здольныя пахіснуць стабільнасць эканомікі і фінансавай сістэмы Расеі.

Амерыканскі санкцыйны пакет сапраўды быў уведзены ў мяккім варыянце, адзначае аналітык Райфайзенбанка Станіслaў Мурашоў. Банкам ЗША забаронена набываць толькі новыя выпускі аблігацый федэральнай пазыкі і толькі наўпрост у Мінфіна (але можна – праз першасных дылераў). Еўразвяз не плануе далучацца да санкцыяў, расказала ТАСС крыніца ў Бруселі.

Рынак дзяржпазыкі шумна святкуе перамогу: індэкс RGBI узляцеў рэкордна з сакавіка мінулага года – на 1,07% – і абнаўляе максімумы за месяц.

Але колькі будзе доўжыцца раскоша, незразумела. Хоць фармальна санкцыі не забараняюць трымаць АФЗ, канчатковую пастанову будзе прымаць не амерыканскі Мінфін, а камплаенс-падраздзяленні фондаў-інвестараў.

«Ёсць вельмі высокая верагоднасць, што рызыка-мэнэджмэнт вялікіх амерыканскіх фондаў у найбліжэйшы час прыме пастанову пра тое, што, паколькі з гледзішча сучасных AML-працэдураў расейская пазыка – штука таксічная, ад яе неабходна пазбавіцца ў прынцыпе, – не выключае Яўген Коган, прэзідэнт «Маскоўскіх партнёраў».

«Хутчэй за ўсё, рана ці позна, даволі значная дзель пазыкаў РФ будзе прададзеная замежнікамі як клас. У такім выпадку грошы будуць выведзеныя з Расеі», – дадае ён.

Першы званочак гэтага працэсу ўжо празвінеў. JPMorgan, найбуйнейшы банк ЗША ў памеры актываў, заявіў у пятніцу, што праз санкцыі можа выключыць АФЗ са сваіх індэксаў, у тым ліку ключавога інвестыцыйнага індэкса развіццёвых рынкаў GBI-EM.

Цяпер дзель Расеі ў гэтым індэксе складае 7,1%. Усяго ў яго ўключаныя 11 выпускаў аблігацый сумарным коштам 40 млрд даляраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках