24 красавiка 2024, Серада, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідарка руху «Маці-328» жорстка выказалася пра прысуд Ціму Беларускіх

4
Лідарка руху «Маці-328» жорстка выказалася пра прысуд Ціму Беларускіх
ЛАРЫСА ЖЫГАР
ФОТА: RACYJA.COM

Ларыса Жыгар заявіла, што пастанова несправядлівая.

Ларыса Жыгар, лідарка руху «Маці-328», пракаментавала «Белсату» прысуд рэп-спеваку Ціму Беларускіх.

«Калі б на момант 2013–2015 гадоў, калі пачаў дзеянне антынаркатычны дэкрэт, выносілі такія тэрміны, то, напэўна, руху “Маці-328” увогуле не было б, ніхто і не падняўся б. Але тады ўсё ішло на ўзмацненне жорсткасці і тэрміны былі ад 8 да 15 гадоў. Калі параўноўваць з тым часам, то, вядома, гэты прысуд несправядлівы, бо за такую самую колькасць наркотыкаў хлопцы атрымлівалі вялікія тэрміны. І ніхто ніколі не разбіраўся: суд проста выносіў такія пастановы.

Таму 2 гады “хатняй хіміі” – гэта выдатна. Ціму Беларускіх пашанцавала, абышлося лёгкім спалохам. Але ён жа нават не адчуе наступстваў: ці перастане ён ужываць наркотыкі? Вядома, гэта добра, што ён не ў турме, але ён нават і не быў там. Хоць іншых хлопцаў проста адразу закрывалі, не разабраўшыся ў справе, выносілі ім суровыя прысуды.

Паглядзім, як далей будуць праходзіць суды і выносіцца прысуды звычайным хлопцам. Калі ім будуць выносіць такія самыя тэрміны, як і Ціму, то гэта выдатна, але калі іншыя, больш жорсткія, то “Маці-328” падымуцца, бо гэта будзе несправядліва», – сказала Ларыса Жыгар.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках